Пастаўскі край
«Пастаўскі край» | |
---|---|
| |
Тып | газета |
Заснавальнік | Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт[d] і Пастаўскі раённы Савет дэпутатаў[d] |
Галоўны рэдактар | Людміла Чаславаўна Зелянкевіч |
Заснавана | 1939 |
Мова | беларуская, руская |
Перыядычнасць | два разы на тыдзень |
Галоўны офіс | Паставы, вул. Ленінская, 42 |
Вэб-сайт | postawy.by |
«Пастаўскі край» — раённая газета Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1939 года. Заснавальнікі: Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт і Пастаўскі раённы Савет дэпутатаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы верасня 1939 года на Пастаўшчыне, пасля ўз’яднання БССР, была створана мясцовая газета «Новы шлях».
Калі пачалася вайна, газета прыпыніла сваё існаванне. У лістападзе 1943 года на базе штабу партызанскай брыгады імя Варашылава ў нарачанскіх лясах выйшаў першы нумар газеты «За победу» — орган Пастаўскага падпольнага райкама партыі. У пасляваенныя гады яна стала насіць назву «Савецкі шлях». 3 красавіка 1962 года газета выхадзіла пад назвай «Звязда», з 1991 — «Пастаўскі край».
У 1991 годзе газета ўпершыню выйшла пад назвай «Пастаўскі край». У верасні 1998 года (№ 77) выйшаў першы нумар, які быў набраны і звярстаны на камп’ютары і надрукаваны афсетным спосабам у Наваполацкай друкарні. У 2006 годзе (№ 119—120) да Дня беларускага пісьменства, які праходзіў у Паставах, выйшаў першы паўнакаляровы нумар. З 2009 года газету можна чытаць у інтэрнэце. З чэрвеня 2014 года перайшла на поўнакаляровы друк[1][2].
Рэдактары
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Іванавіч Шафараў (1939—1941)
- Якаў Сямёнавіч Раманаў (1944—1945)
- Валянцін Іванавіч Лявонаў (1947—1948)
- Іосіф Браніслававіч Агрызка (1948—1950)
- Тамара Ільінічна Асяненка (1950—1953)
- Фелікс Казіміравіч Станішэўскі (1953—1954)
- Тамара Ільінічна Асяненка (1954—1956)
- Іван Адамавіч Мандрык (1965—1959)
- Васіль Уладзіміравіч Магелявец (1959—1961)
- Павел Парамонавіч Дзядзёнак (1961—1972)
- Мікалай Іванавіч Маразюк (1972—1989)
- Пётр Пятровіч Курыловіч (1989—1999)
- Фаіна Альфонсаўна Касаткіна (1999—2017)
- Людміла Чаславаўна Зелянкевіч (з 2017)
Зноскі
- ↑ Пастаўскі край, газета. г. Паставы, Пастаўскі раён
- ↑ О газете Архівавана 12 лютага 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Пастаўскі край» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / рэд. Л. Д. Мышлёнак. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2004. — С. 18-19.
- Раёнка паведамляе // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Белта, 2001. — С. 469—477.