Паралельныя маці
Паралельныя маці | |
---|---|
ісп.: Madres paralelas | |
Жанр | драматычны фільм[2] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | El Deseo[d], Sony Pictures Entertainment[d], RTVE[d] і Remotamente Films[d] |
Працягласць | 123 хв. |
Бюджэт | 11 000 000 € |
Краіна | |
Мова | іспанская |
Год | 8 кастрычніка 2021, 27 студзеня 2022[1] і 10 сакавіка 2022 |
IMDb | ID 12618926 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Паралельныя маці» (ісп.: Madres paralelas) — атмасферная драма ад іспанскага класіка Пэдра Альмадовара з шыкоўнай Пенелопай Крус у галоўнай ролі. Карціна была фільмам-адкрыццём 78-га Венецыянскага міжнароднага кінафестываля, і там стужку сустрэлі дзевяціхвіліннай авацыяй.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Галоўныя гераіні стужкі — іспанкі Джэніс і Анна, якія сталі маці ў адзін дзень. Джэніс — прафесійная фатографка ва ўзросце за трыццаць, што чакае дзіця ад жанатага крыміналіста-антраполага Артура.
У палаце шпіталя, дзе Джэніс збіраецца нараджаць дзіця, яна сустракае яшчэ адну будучую маці, Анну. Гэта дзяўчына-падлетак, якая зацяжарала пры даволі складаных абставінах. Абедзве жанчыны нараджаюць дачок у адзін і той жа дзень і дапамагаюць адна адной падчас пераходу ў статус маці. Далей лёсы жанчын пераплятаюцца.
Паралельна з матывам мацярынства — дарэчы, любімым Альмадоварам — рэжысёр уздымае яшчэ і тэму вайны. Джэніс, жыхарка Мадрыда, захопленая адной мэтай — раскрыць у яе роднай вёсцы масавае пахаванне ахвяр грамадзянскай вайны, дзе ляжаць парэшткі яе прадзеда і яго паплечнікаў, чыю памяць ніхто ніколі не ўшаноўваў належным чынам.
Джэніс хоча гэта выправіць, бо некалі яна дала абяцанне сваёй бабулі дастойна пахаваць прадзеда, яе бацьку. Бабуля, што і вырасціла Джэніс, апошні раз бачыла тату ва ўзросце сваіх дзесяці гадоў, калі яго забралі з дому фалангісты — прадстаўнікі галоўнай партыі пры таталітарным рэжыме Франка[3].
Зноскі
- ↑ Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartása — NMHH. Праверана 18 чэрвеня 2023.
- ↑ Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 21 снежня 2021.
- ↑ Фільм тыдня: «Паралельныя маці». Новая стужка Альмадовара, якой 9 хвілін апладзіравалі у Венецыі