Перайсці да зместу

Павел Пятровіч Зюбін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Пятровіч Зюбін
Дата нараджэння 3 лістапада 1910(1910-11-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 1944(1944-06-24) (33 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Пятровіч Зюбін (3 лістапада 1910, Белгарад, Расійская імперыя — 24 чэрвеня 1944, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).

У 1927—1929 гадах вучыўся і працаваў у Белгарадзе і Харкаве. З 1936 года ў Чырвонай Арміі, удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. З чэрвеня 1941 года на Паўночна-Заходнім, Данскім, Варонежскім, 1-м Прыбалтыйскім франтах. Удзельнік вызвалення Украіны і Беларусі.

Вызначыўся пры прарыве абароны праціўніка ў Сіроцінскім раёне. Артылерыйскі полк пад камандаваннем гвардыі маёра П. П. Зюбіна з 22 па 24 чэрвеня 1944 года знішчыў агнявую сістэму праціўніка каля в. Сіроціна, 12 назіральных пунктаў, 80 агнявых кропак і шмат жывой сілы. Загінуў у баі 24 чэрвеня 1944 года.

Пахаваны на Мемарыяльным комплексе «Бессмяроцце» ў г. Гарадок, дзе яго імя носіць вуліца[1].

Зноскі

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.