Нічыпаравічы
Выгляд
Вёска
Нічыпаравічы
|
Нічы́паравічы[1] (трансліт.: Ničyparavičy, руск.: Ничипоровичи) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Фашчаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1676 годзе згадваецца як сяло з царквой у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2].
У 1924—1954 гадах цэнтр Нічыпаравіцкага сельсавета. Да 11 сакавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Заходскага сельсавета[3].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]За 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, на правым беразе р. Арціслаўка знаходзіцца курган IX—XII стагоддзяў, які ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх