Новае Места (Навазыбкаўская гарадская акруга)
Сяло
| ||||||||||||||||||
Новае Места[2] (руск.: Но́вое Ме́сто) — сяло (з 1781 па 1925 г. — горад) у Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў 1560 годзе як існуючае сяло (пад назвай Трастань). На мяжы XVI—XVII стст. запусцела (у 1625 г. згадваецца як сялішча Тростанскае); аднавілася каля 1640 пад назвай Старая Тростань; пазней ва ўладанні Рубцоў, з 1720 — Івана Галямбіеўскага, з 1735 — Сямёна Галецкага.
У 1-й палове XVII стагоддзя недалёка ад Старой Тростані ўзнікла паселішча Новая Тростань (цяпер — вёска Тростань), а за Старай Тростанню з часам зацвердзілася назва Засуха, якая выкарыстоўвалася аж да пераўтварэння ў павятовы горад.
16 (27) верасня 1781 года, у сувязі з утварэннем Навамесцкага павета, былое сяло Засуха атрымала статус горада і сучаснае найменне (Новае Места), а ў 1782 годзе быў зацверджаны герб горада.
У 1808 годзе цэнтр Навамесцкага павета быў перанесены ў горад Навазыбкаў, у сувязі з чым павет стаў называцца Навазыбкаўскім, а былы павятовы горад Новае Места стаў заштатным горадам Чарнігаўскай губерні.
20 лістапада 1917 года Новае Места абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новае Места абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго было перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
6 чэрвеня 1925 года Новае Места атрымала статус сяла.
З 1929 па 1937 гады ў Заходняй вобласці, да 1944 года ў складзе Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Шаломаўскага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.