Наратхіват
Выгляд
| ||||||||||||||
Наратхіват (тайск.: นราธิวาส) — горад на поўдні Тайланда, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Знаходзіцца на тэрыторыі паўвострава Малака, на ўзбярэжжы Сіямскага заліва Паўднёва-Кітайскага мора, у месцы ўпадзення ў яго ракі Бангнара, за 810 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад сталіцы краіны Бангкока. Абсалютная вышыня — 0 метраў над узроўнем мора. Асноўнымі прадуктамі гарадскога экспарту з’яўляюцца каўчук, какосавыя арэхі і рыс. Развіта рыбалоўства.