Надзея Васілеўна Бондарава
Надзея Васілеўна Бондарава | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 снежня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 снежня 1987 (61 год) |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Надзея Васілеўна Бондарава (14 снежня 1925, г. Саратаў, Расія — 13 снежня 1987) — спецыяліст у галіне інфекцыйных хвароб. Доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1969).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Саратаўскі медыцынскі інстытут (1948; ардынатура, 1951).
Працавала ў Саратаўскім медыцынскім інстытуце (1951—1955, асістэнт кафедры інфекцыйных хвароб); Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1955, асістэнт кафедры інфекцыйных хвароб); Беларускім дзяржаўным інстытуце ўдасканалення ўрачоў (1955—1987; у 1956—1960 — в. а. загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб, з 1964 — загадчык кафедры інфекцыйных хвароб, у 1967—1970 — прарэктар па вучэбна-навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: дыягностыка грыпу, брушнога тыфу; клініка дыфтэрыі, краснухі, язвавых калітаў; антыбіётыкавая тэрапія пры інфекцыйных хваробах; вакцынатэрапія поліяміэліту, хранічнага гепатыту.
Памерла 13 снежня 1987 года, пахавана на Паўночных могілках у Мінску.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Медаль «За доблесную працу» (1970), Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1975) і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Исходы и отдаленные последствия инфекционного гепатита у детей : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 758 / Н. В. Бондарева. — Минск, 1968.
- Бондарава Надзея Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 212. (Дата смерці 14.12 памылковая.)
- Бондарева Надежда Васильевна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931—2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 34—35.
- Бондарева Надежда Васильевна // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931—2006) / [редакторы-составители: Г. Я. Хулуп, М. З. Ивашкевич, А. В. Манулик]. — Минск, 2006. — С. 21.
- Нарадзіліся 14 снежня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Саратаве
- Памерлі 13 снежня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Выкладчыкі Саратаўскага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БДМУ
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі Саратаўскага медыцынскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Інфекцыяністы СССР