Перайсці да зместу

Наваросія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Наваросіі

Наваросія (укр.: Новоросія, руск.: Новороссия) — сінонім Новарасійскай губерні і Новарасійскага генерал-губернатарства, у шырокім сэнсе — гістарычныя тэрыторыі Паўночнага Прычарнамор'я, далучаныя да Расійскай імперыі ў выніку расійска-турэцкіх войнаў другой палове XVIII стагоддзя. Тэрыторыі ўключалі Херсонскую, Екацярынаслаўскую, Таўрычную, Бесарабскую губерні, а таксама Кубанскую вобласць.

Тэрмін ужываўся да пачатку XX стагоддзя, аднак пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі практычна апынуўся пад забаронай, у той час як значная частка зямель Наваросіі ўвайшла ў склад УНР, пасля паражэнні якой тэрыторыя была ўключана бальшавікамі ў склад Украінскай ССР. Тэрмін атрымаў новае распаўсюджванне ў 2013—2014 гадах у выніку падзей, якія адбыліся ва Украіне і прывялі да масавых пратэстаў у Паўднёва-Усходняй Украіне.

Украінская мова ў Расійскай імперыі, вынік перапісу 1897 года.
Руская мова ў Расійскай імперыі, вынік перапісу 1897 года.
Руская мова ва Украінскай ССР, вынік перапісу 1926 года.
Самая шматлікая нацыянальнасць у раёнах і гарсаветах Украіны, вынік перапісу 2001 года  (укр.).
Моўная карта Украіны, вынік перапісу 2001 года.
Украінская мова ва Украіне, вынік перапісу 2001 года.
Руская мова ва Украіне, вынік перапісу 2001 года.