Міхаіл Уладзіміравіч Рыбнікаў
Міхаіл Уладзіміравіч Рыбнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 красавіка 1954 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 2021 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Міхаіл Уладзіміравіч Рыбнікаў (12 красавіка 1954, г. Ніжні Тагіл, Свярдлоўская вобласць, РСФСР — 6 студзеня 2021, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута ў 1976 годзе. Размеркаваны ў ДПІ «Мінскпраект» у майстэрню Ю. М. Градава і Л. М. Левіна, у 1976—1989 гадах працаваў на пасадах архітэктара, старэйшага архітэктара, вядучага архітэктара. У 1989—1992 гадах вядучы архітэктар АП «Белпраект». У 1993—2002 гадах галоўны архітэктар праектаў у ААТ «Інстытут „Мінскграмадзянпраект“». У 2002—2010 гадах начальнік АКМ-4 УП «Мінскпраект». У 2011—2018 гадах дырэктар УП «Творчая майстэрня архітэктара Рыбнікава М. В.».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1983 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя творчыя працы (аўтар, кіраўнік творчага калектыва): храм-помнік у гонар Усіх Святых, у памяць бязвінна забітых у Айчыне нашай; рэканструкцыя і рэстаўрацыя Беларускага дзяржаўнага цырка; тэлепорт Рэспублікі Беларусь; адміністрацыйны будынак па вул. К. Цэткін (вуліца Караля, 51); крытыя тэнісныя корты па вул. Жудро — усе ў г. Мінску.
Рыбнікаў М. В. кіраваў творчымі калектывамі па рэканструкцыі і рэстаўрацыі Мірскага замка, аб’ектаў Верхняга горада ў г. Мінску. З’яўляецца аўтарам рэканструкцыі будынка па вул. Старавіленскай, 4 пад Прэзідэнцкі спартыўны клуб, будынка па вул. Румянцава, 6 пад Сусветны банк, жылых дамоў па вул. Гая ў г. Мінску, рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка па вул. Э. Пашкевіч у г. Мінску пад гасцініцу і інш. аб’ектаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Прэміяй Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва РБ імя Караля У. А. (1998; М. У. Рыбнікаў, Ю. А. Камісараў, Г. Я. Перліна), нагрудным знакам Беларускага саюза будаўнікоў «За заслугі ў будаўніцтве» (2010), дыпломамі Саюза архітэктараў Беларусі за лепшыя праекты і пабудовы (1995—2011).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рыбников Михаил Владимирович // МИНСК ПРОЕКТ СТАБИЛЬНОСТЬ ТРАДИЦИИ 75 КАЧЕСТВО. Минск. 2020
- Нарадзіліся 12 красавіка
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжнім Тагіле
- Памерлі 6 студзеня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі архітэктурнага факультэта Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Лаўрэаты прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Мінска