Мікіта Паўлавіч Афанасьеў
Выгляд
Мікіта Паўлавіч Афанасьеў | |
---|---|
Род дзейнасці | палітычны вязень |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1998 (26 гадоў) |
Мікіта Паўлавіч Афанасьеў (нар. 8 лістапада 1998) — беларускі палітвязень, абвінавачаны і асуджаны пад час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].
Храналогія пераследу
[правіць | правіць зыходнік]Інцыдэнт адбыўся 19 верасня 2020 года каля ГЦ «Еўропа», калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія матацыклісты пачалі яго абараняць. Мікіту Афанасьева затрымалі ў канцы кастрычніка ў межах узбуджанай па гэтым інцыдэнце крымінальнай справы.
26 лютага 2021 года ў судзе Савецкага раёна Мінска быў абвешчаны прысуд. Мікіта Афанасьеў атрымаў тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму[2].