Перайсці да зместу

Мікіта Міхайлавіч Пацко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікіта Пацко)
Футбол
Мікіта Пацко
Поўнае імя Мікіта Міхайлавіч Пацко
Нарадзіўся 23 лютага 1995(1995-02-23)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 70 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 18
Маладзёжныя клубы
2009—2010 Беларусь Віцебск
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2015 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2015   Беларусь Бяроза-2010 17 (6)
2016—2018 Беларусь Тарпеда (Мінск) 54 (15)
2019 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 26 (16)
2020 Швецыя АФК Эскільстуна 0 (0)
2020—2022 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 61 (9)
2022— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 30 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2012 Беларусь Беларусь (да 20) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 мая 2018

Мікіта Пацко (нар. 23 лютага 1995, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскай СДЮШАР-6, пазней далучыўся да мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль, дзе неўзабаве замацаваўся ў складзе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў Першай лізе ў клубе «Бяроза-2010». Па заканчэнні сезона «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Пацко пакінуў «Дынама».

У ліпені 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2017 з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды.

У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі[5]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 28 красавіка 2018 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:1). У далейшым з’яўляўся на полі нерэгулярна, пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[6].

У лютым 2019 года папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[7]. У якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У студзені 2020 года перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна»[8]. Паспеў згуляць за каманду ў Кубку Швецыі, а ў красавіку 2020 года з-за прыпынення чэмпіянату Швецыі вярнуўся ў «Арсенал». У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з дзяржынскім клубам[9]. Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У ліпені 2022 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[10]. У лістападзе 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2024 года[11].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе прыцягваўся да малодшай моладзевай зборнай (да 20 гадоў), а ў 2013 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама Беларусь 1 0
2012 дубль Дынама Беларусь 25 2
2013 дубль Дынама Беларусь 23 1
2014 дубль Дынама Беларусь 29 7
2015 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 17 6
2016 (2) Д2 Тарпеда Беларусь 13 4
2017 Д2 Тарпеда Беларусь 28 11
2018 Д1 Тарпеда Беларусь 13 0
2019 Д3 Арсенал Беларусь 26 16
2020 Д2 Арсенал Беларусь 13 2
2021 Д2 Арсенал Беларусь 33 5
2022 (1) Д1 Арсенал Беларусь 15 2
2022 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 11 1
2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 19 0
  1. Nikita Patsko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://torpedo-belaz.by/team/osnovnoy-sostav/patsko-nikita/
  3. https://www.pressball.by/footballstat/nikita_patsko/
  4. УЗМАЦНЕННЕ МІНСКАГА ТАРПЕДА (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт мінскага «Тарпеда».
  5. Пацко продлил контракт с минским "Торпедо" (руск.). football.by (23 студзеня 2018). Праверана 29 лістапада 2023.
  6. Три игрока покинули минское "Торпедо" (руск.). football.by (3 студзеня 2019). Праверана 29 лістапада 2023.
  7. Дзержинский "Арсенал" представил эмблему и новичков (ФОТО) (руск.). football.by (19 лютага 2019). Праверана 29 лістапада 2023.
  8. Два экс-игрока дзержинского "Арсенала" подписали контракты со шведским клубом (руск.). football.by (24 студзеня 2020). Праверана 29 лістапада 2023.
  9. Пацко и Сенько продлили контракты с "Арсеналом" (руск.). football.by (20 студзеня 2021). Праверана 29 лістапада 2023.
  10. Пацко перешел из "Арсенала" в "Торпедо-БелАЗ". (руск.). football.by (23 ліпеня 2022). Праверана 29 лістапада 2023.
  11. Пацко остается в Жодино (руск.). football.by (29 лістапада 2023). Праверана 29 лістапада 2023.