Даніла Вячаслававіч Нячаеў
Поўнае імя | Даніла Вячаслававіч Нячаеў | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
30 кастрычніка 1999[1] (25 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||
Вага | 79 кг[1] | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Тарпеда-БелАЗ | |||||||||||||||
Нумар | 27 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Даніла Нячаеў (нар. 30 кастрычніка 1999, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпро» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[3].
У 2018 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчан 24 лістапада 2018 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мінскім «Дынама» (0:3) на пазіцыі левага абаронцы.
У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», адправіўся на прагляд у аб’яднаную каманду, але не падышоў і пазней далучыўся да «Ліды». У сакавіку 2019 года афіцыйна папоўніў склад склад аб’яднанай каманды (якая атрымала назву «Дняпро») і быў адпраўлены ў арэнду ў лідскі клуб[4]. У складзе «Ліды» быў трывалым іграком стартавага складу.
У лютым 2020 года пасля прагляду падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5]. Пачынаў сезон 2020 у дублі, аднак неўзабаве замацаваўся ў асноўнай камандзе. Гуляючы ў якасці абаронцы, за сезон забіў гол і аддаў 5 галявых перадач, што не выратавала бабруйскі клуб ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[6], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сакавіку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не быў дапушчаны да чэмпіянату Беларусі і пэўны час не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах. У ліпені 2023 года нарэшце падпісаў новы кантракт з клубам[7] і неўзабаве прыняў удзел у матчах кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць албанскага «Партызані». У снежні 2023 года пакінуў БАТЭ[8].
У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[9]. У лютым 2024 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[10].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7).
24 сакавіка 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Гандураса (1:1).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2021
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2022, 2024
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Дняпро | 27 | 4 | |
2018 | Д1 | Дняпро | 2 | 0 | |
2019 | Д2 | Ліда | 25 | 2 | |
2020 | Д1 | Белшына | 19 | 1 | |
2021 | Д1 | БАТЭ | 24 | 0 | |
2022 | Д1 | БАТЭ | 28 | 1 | |
2023 | Д1 | БАТЭ | 14 | 0 |
Грамадзянская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[12][13].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://fcbate.by/team/base/40
- ↑ http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/46744-nechaev-d-v
- ↑ Шесть футболистов подписали контракты с могилевским «Днепром» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Перешедшие в объединенную команду "Дняпро-МЧЗ" Болтрушевич и Нечаев будут отданы в аренду (руск.). football.by (12 сакавіка 2019). Праверана 5 лютага 2024.
- ↑ Болтрушевич и Нечаев стали игроками "Белшины" (руск.). football.by (24 лютага 2020). Праверана 5 лютага 2024.
- ↑ БАТЭ объявил о подписании контракта с Нечаевым (руск.). football.by (15 студзеня 2021). Праверана 5 лютага 2024.
- ↑ Нечаев подписал контракт с БАТЭ, но в заявку на чемпионат пока не внесен (руск.). football.by (10 ліпеня 2023). Праверана 5 лютага 2024.
- ↑ БАТЭ объявил об уходе пятерых игроков (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 5 лютага 2024.
- ↑ Семерым "беглым" атлетам разрешили заниматься профдеятельностью в Беларуси (руск.). sputnik.by (26 студзеня 2024). Праверана 5 лютага 2024.
- ↑ Данила Нечаев подписал контракт с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (5 лютага 2024). Праверана 5 лютага 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 5 лютага 2024.
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.