Перайсці да зместу

Мікола Аляхновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Аляхновіч
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч
Дата нараджэння 8 (21) красавіка 1903
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1959(1959-04-09) (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці крытык
Гады творчасці 1925—1936
Кірунак літаратурная крытыка
Мова твораў беларуская
Дэбют 1919
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікола (Мікалай Мікалаевіч) Аляхно́віч (21 красавіка 1903, БарысаўМінская вобласць — 9 красавіка 1959, Ленінград) — беларускі літаратурны крытык.

Нарадзіўся 21 красавіка 1903 года ў Барысаве ў сям’і служачага. У 1920 годзе скончыў 8 класаў Барысаўскай мужчынскай гімназіі. У 1921—1924 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце. У 1930 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. У 1925—1930 гадах працаваў настаўнікам. У 1925—1927 гадах кіраваў Барысаўскай філіяй «Маладняка». У 1930—1932 гадах быў аспірантам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР, а ў 1932—1934 гадах працаваў там навуковым супрацоўнікам. У гэты ж час працаваў выкладчыкам Мінскага вышэйшага педінстытута[1].

У 1936 годзе быў рэпрэсаваны. Адбываў ссылку на Калыме з 1938 па 1942 гады. На пасяленні ў Іркуцкай і Карагандзінскай абласцях працаваў урачом. У 1957 годзе быў рэабілітаваны, жыў у Ленінградзе. Памёр 9 красавіка 1959 года[2] у Ленінградзе, дзе і пахаваны[3].

Друкавацца пачаў у 1919 годзе, як крытык выступаў з 1926 года. Аўтар артыкулаў і рэцэнзій пра творчасць А. Александровіча, М. Багдановіча, М. Зарэцкага, Я. Коласа, Р. Мурашкі, П. Труса, Я. Скрыгана, А. Пушкіна, М. Горкага і інш[4].

Зноскі

  1. Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 17
  2. Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 17-18
  3. Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
  4. Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 18