Перайсці да зместу

Мікалай Яўсеевіч Саўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Яўсеевіч Саўчанка
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
1967 — 1971
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
1971 — 1975
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
1975 — 1980
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
1980 — 1985
3-і міністр аховы здароўя БССР
1966 — 1987
Папярэднік Іван Анісімавіч Інсараў
Пераемнік Уладзімір Сяргеевіч Улашчык

Нараджэнне 7 лістапада 1922(1922-11-07)
Смерць 12 чэрвеня 2001(2001-06-12) (78 гадоў)
Месца пахавання
Адукацыя
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1965) і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1972)
Навуковае званне
Дзейнасць уралогія
Месца працы
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія БССР

Мікалай Яўсеевіч Саўчанка (7 лістапада 1922, вёска Красны Дварэц, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць — 12 чэрвеня 2001) — беларускі уролаг, доктар медыцынскіх навук (1965), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1982) і БССР (1988), акадэмік НАНБ (1972), прафесар (1966).

Нарадзіўся 7 лістапада 1922 года ў сям’і селяніна. Скончыў сярэднюю школу (1938), лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута (1948). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў галоўным урачом Гарадзенскага скурна-венерычнага дыспансера, 1948—1950. Служыў у Савецкай Арміі, 1950—1951. Вучыўся ў ад’юнктуры кафедры уралогіі Ленінградскай ваенна-медыцынскай акадэміі, 1951—1954, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю (1954). Працаваў старшым ардынатарам, памочнікам начальніка уралагічнай клінікі акадэміі, 1954—1958; дацэнтам кафедры уралогіі БелДІУУ, 1958—1965 г., рэктарам БелДІУУ, 1960—1966. У 1965 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і ў 1966 годзе зацверджаны ў званні прафесара. Міністр аховы здароўя БССР (1966—1986), загадчык кафедры уралогіі МДМІ (1987—1991).

За 20 гадоў працы на пасадзе міністра аховы здароўя рэспубліка выйшла на перадавыя пазіцыі ў СССР па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, падрыхтоўцы і укамплектаванню медыцынскімі кадрамі, паказчыках здароўя насельніцтва і дзейнасці лячэбна-прафілактычных устаноў. Належнае развіццё атрымала медыцынская навука — адкрыты шэраг новых навукова-даследчых інстытутаў.

Член-карэспандэнт АНБ (1969), акадэмік АН БССР (1972). З 1991 года працаваў прафесарам 2-й кафедры хірургічных хвароб МДМІ.

Памёр 12 чэрвеня 2001 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: прыроджаныя заганы развіцця ніжніх мачавых шляхоў, палавых органаў (патагенез, класіфікацыя эпідэ-і гіпаспадый, уніфікацыя схем лячэння, рэканструктыўныя органзахавальныя аперацыі), прыроджаныя анамаліі нырак, лячэнне нейрагенных разладаў мачавыпускання, лячэнне хранічнай нырачнай недастатковасці, перасадка нырак  (руск.) (зрабіў першую ў Беларусі перасадку ныркі), праблемы лячэння анкалагічных захворванняў і інш.

Аўтар каля 400 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, шэрагу даведнікаў і вучэбных дапаможнікаў, шматлікіх вынаходстваў і рацыяналізатарскіх прапаноў. Падрыхтаваў 6 дактароў і 19 кандыдатаў медыцынскіх навук.

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Выбіраўся дэпутатам 7—10 скліканняў Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароды і памяць

[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны 7 ордэнамі (4 баявыя), медалямі, ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

У гонар Саўчанкі названа 4-я гарадская клінічная бальніца Мінска.

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 199. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Саўчанка Мікалай Яўсеевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 647. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Национальная академия наук Беларуси : персональный состав. — Минск, 2016
  • Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982