Мікалай Андрэевіч Малевіч
Выгляд
Мікалай Андрэевіч Малевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1944 |
Дзеці | Юрый Мікалаевіч Малевіч |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Андрэевіч Мале́віч (1898, Лібава, Курляндская губерня, Расійская імперыя — 1944) — беларускі графік. Бацька беларускага архітэктара Юрыя Малевіча.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў пераважна ў кніжнай графіцы. У 1920—1930-я гады працаваў у газеце «Чырвоная змена», рабіў ілюстрацыі да часопісаў «Іскры Ільіча» і «Беларускі піянер». Аформіў кнігі для дзяцей «Першы дзень у дзіцячым садзе» (1928), «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» М. Лынькова (1937), «Казка пра рыбака і рыбку » А. Пушкіна, «Канёк-гарбунок » П. Яршова (абедзве 1938), «Верабейчык» Я. Герасімовіча (1939), «Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў» К. Чорнага (1941). У 1920-я гады працаваў і як карыкатурыст (8 пано-плакатаў «Падпал рэйхстага Ван дэр Любэ»).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Андрэевіч Малевіч / склад. Ціхановіч В. — Мн ., 1959. — 7 с. — 3 000 экз.
- Малевіч Мікалай Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Андрэевіч Малевіч
- Памяці беларускага мастака-графіка (руск.). zviazda.by (11 мая 2024). Праверана 19 ліпеня 2024.