Перайсці да зместу

Мікалай Андрэевіч Ізюмаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Андрэевіч Ізюмаў
руск.: Николай Андреевич Изюмов
Дата нараджэння 24 снежня 1920(1920-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня 1944(1944-06-28) (23 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Гады службы 1939—1944
Званне капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Андрэевіч Ізю́маў (руск.: Николай Андреевич Изюмов; 24 снежня 192028 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі капітан. Герой Савецкага Саюза (1945).

Нарадзіўся ў пасёлку Сімскі завод (сучасны горад Сім Ашынскага раёна Чалябінскай вобласці, Расія). Скончыў 8 класаў школы, жыў у горадзе Аша, працаваў на заводзе. У 1939 годзе быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У 1941 годзе скончыў Ульянаўскае бранятанкавае вучылішча. З кастрычніка 1941 года удзельнік баявых дзеянняў на Заходнім, Бранскім, Данскім, Паўднёва-Заходнім і 1-м беларускім франтах. Удзельнік бітвы за Маскву і Сталінградскай бітвы. Быў двойчы паранены.

Камандзір танкавага батальёна гвардыі капітан А. М. Ізюмаў асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі, у ходзе Бабруйскай аперацыі 1944 года. 24—28 чэрвеня 1944 года батальён пад яго камандаваннем захапіў чыгуначную станцыю Мірадзіна і адрэзак шаша каля вёскі Баяры. 28 чэрвеня танкісты прарваліся да пераправы цераз Бярэзіну каля вёскі Шчаткава і захапілі яе. Капітан Ізюмаў быў паранены, не пакінуў поля бою. Загінуў у гэтым баі. Экіпаж танка ў перыяд з 26 па 28 чэрвеня знішчыў 7 гармат, 3 доты 10 агнявых кропак праціўніка.

Пахаваны А. М. Ізюмаў у брацкай магіле ў вёсцы Баяры Бабруйскага раёна[1].

  • У гонар Героя вёска Дурынічы Бабруйскага раёна была перайменавана ў Ізюмава.
  • У гонар М. А. Ізюмава названы адна з вуліц і школа у горадзе Аша Чалябінскай вобласці, вуліца ў вёсцы Баяры Бабруйскага раёна[1].
  • У горадзе Аша помнік на Алеі Герояў і памятная дошка на доме, у якім жыў М. А. Ізюмаў[1].
  • Барэльеф каля Кургана Славы ў вёсцы Сычкава Бабруйскага раёна[1].

Зноскі