Перайсці да зместу

Мікалай Іванавіч Кулябка-Карэцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Кулябка-Карэцкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1855(1855-06-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1931(1931-12-21) (76 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Надмагільны помнік Мікалая Іванавіча на Літаратарскіх мастках

Мікалай Іванавіч Кулябка-Карэцкі (24 чэрвеня 1855, в. Унашава, Клінцоўскі раён, Бранская вобласць — 21 снежня 1924, Ленінград, СССР) — грамадскі дзеяч, публіцыст. Належаў да маларасійскага дваранскага роду Кулябкаў.

Нарадзіўся ў 1855 годзе на Браншчыне. У дзяцінстве страціў зрок, вучыўся самастойна. Пасля заканчэння Кіеўскага ўніверсітэта Св. Уладзіміра нядоўга служыў у судовым ведамстве. Набыў вядомасць як адвакат, абаронца абяздольных. У пачатку 1870-х гг. прымаў удзел у кіеўскім гуртку Аксельрода-Лур’е. Восенню 1875 г. жыў у Кішынёве і займаўся транспартам забароненай літаратуры ў Расійскую імперыю. У 1875—1879 гг. на эміграцыі. Пасля публіцыстычных заняткаў (у «Знании», «Отечественных записках», «Земском обзоре», «Земстве» і інш.), з 1880 г. стаў працаваць у Палтаўскім губернскім земстве. У 1882 г. за выкарыстанне суда ў палітычных мэтах пазбаўлены права адвакацкай дзейнасці і высланы ў Гомель пад нагляд паліцыі. З 1889 па 1896 гг. займаў пасады загадчыка статыстычнага, а потым эканамічнага бюро Палтаўскага губернскага земства. Прымаў удзел у выпрацоўцы праграмы земскай статыстыкі — «Ежегодников». Дапамог групе «Вызваленне працы» апублікаваць зборнік «Сацыял-дэмакрат» (1888 г., у 4-х кн.). З 1897 па 1900 гг. быў сакратаром Імператарскай вольнага эканамічнага грамадства і рэдактарам яго «Трудов». У 1910-я г. жыў у Гомелі. Член Гомельскага музычна-драматычнага таварыства, супрацоўнік газеты «Гомельский вестник» (1909). Змяшчаў свае творы ў мінскім літаратурным альманаху «Туманы» (1909). Выдаваў і рэдагаваў газеты «Гомельские отклики», «Отклики» (1912, 1914—1915 гг.), дзе змяшчаў крытычныя артыкулы, сатырычныя паэмы і вершы, скіраваныя супраць урадавай палітык і дзейнасці мясцовай адміністрацыі, за што неаднаразова прыцягваўся да суда. Пасля 1917 г. чытаў лекцыі па гісторыі рэвалюцыйнага руху, друкаваў мемуарныя нататкі.

Пахаваны на Літаратарскіх мастках[1].

  • Краткий исторический очерк 40-летней деятельности Полтавского общества взаимного кредита. 1871—1911 / Составил Н. Г. Кулябко-Корецкий. — Полтава: Электронная типо-литография И. Л. Фришберга, 1912. — 50, 25 с., 5 л. граф.
  • Нижний Новгород, а не село Павлово: К вопросу о направлении ж. д. Ермолино—Н. Новгород—Симбирск, с подходом к Н. Новгороду, по проекту инж. Ефимовича, составленное по поручению и на средства Нижегородского городского общественного управления и Губернского земства / Сост. Н. Г. Кулябко-Корецкий. — СПб.: Типография и переплетная Ю. А. Мансфельд, 1913. — 61 с.
  • Общегосударственное и местное экономическое значение железнодорожной линии С.-Петербург—Кинель / Н. Г. Кулябко-Корецкий. — СПб.: Товарищество художественной печати, 1908. — [4], 162, XXIX с., 1 л. карт.
  • Районы хлебной производительности Европейской России и Западной Сибири: С приложением таблиц, составленных А. Е. Лосицким и 9 картографий / Н. Г. Кулябко-Корецкий. — СПб.: Вольное экономическое общество, 1903. — [2], 46, 78 с., 5 л. карт.

Зноскі