Перайсці да зместу

Міжнародная акадэмія навук Сан-Марына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міжнародная акадэмія навук Сан-Марына (італ.: L′ Accademia Internazionale delle Scienze San-Marino, эспер.: Akademio Internacia de la Sciencoj San-Marino) — міжнародная павукова-адукацыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у славацкім горадзе Комарна. Рабочымі мовамі акадэміі з’яўляюцца нямецкая, англійская, французская, італьянская і эсперанта.

Гельмар Франк, які потым стаў першым прэзідэнтам акадэміі, пасля паспяховага выступлення на кангрэсе па пытанням адукацыі (Сан-Марына, 1979 год) звярнуўся да кіраўніцтва Рэспублікі Сан-Марына з прапановай аб стварэнні ўніверсітэта для тых хто жадае атрымаць ступень доктара ў розных галінах прымянення кібернэтыкі. Першая сустрэча па гэтаму пытанню з Міністрам адукацыі і культуры Сан-Марына Фаўстай Марганці (Fausta Morganti) абылась 25 лістапада 1981 года. Была сфармулявана сустрэчная прапанова аб стварэнні не ўніверсітэта а акадэміі, якая сумяшчае адукацыйную і навуковую работу. Праект МАН быў зацвержаны Дзяржаўным кангрэсам Сан-Марына (пастанова № 58 ад 19 мая 1983 года), а з 28 снежня таго ж года МАН адкрыла сваю першую ўніверсітэтскую сесію ў Сан-Марына. Афіцыйны пачатак дзейнасці МАН датуецца 13 верасня 1985 года, калі адвакат паставіў свой подпіс пад статутам акадэміі[1].

Зноскі