Мост Канстытуцыі
Славутасць | |
Мост Канстытуцыі | |
---|---|
італ.: Ponte della Costituzione | |
45°26′20″ пн. ш. 12°19′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Сант'яга Калатрава |
Дата заснавання | 11 верасня 2008 |
Вышыня | 9,28 м |
Матэрыял | сталь, шкло, істрыйскі камень[d] і трахіт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мост Канстытуцыі (італ.: Ponte della Costituzione) — мост праз Гранд-канал у Венецыі. Злучае станцыю Санта-Лючыя з П'яцале Рома. Пабудаваны паводле праекта іспанскага архітэктара Сант’яга Калатравы ў 2008. Адкрыты ў ноч 11 верасня 2008 у гонар 60-годдзя Канстытуцыі Італіі. Да адкрыцця насіў назву Чацвёрты мост праз Гранд-Канал (Quarto Ponte sul Canal Grande). Турысты і мясцовыя жыхары часам называюць яго мостам Калатравы (Ponte di Calatrava).
У 1999 гарадскі Муніцыпалітэт зацвердзіў план пабудовы новага моста праз Гранд-канал. Калатрава, абраны архітэктарам, прапанаваў праект аркавага моста з радыусам крывізны 180 м. Аснова выкананая з жалезабетонных бэлек, прыступкі на ўсходах зробленыя з традыцыйнага для Венецыі істрыйскага каменю і загартаванага шкла. Парапеты таксама шкляныя, сканчаюцца бронзавымі поручнямі з утоеным асвятленнем. Агульная даўжыня — 79,7 м, шырыня вагаецца ад 9,4 да 17,7 м, вышыня над вадой у найвышэйшым пункце — 7,04 м. Пасля пабудовы моста ён быў усталяваны з дапамогай баржы ў ліпені 2007.
Яшчэ ў стадыі праектавання мост неаднаразова крытыкаваўся. Крытыкі ўказвалі на яго непатрэбнасць (непадалёк ад моста Скальцы), мадэрнісцка-мінімалісцкі стыль (у адрозненне ад сярэднявечных будынкаў Венецыі) і цяжкасці для інвалідаў (звыш праекта плануецца ўсталяваць спецыяльную ліфтавую сістэму). Таму адкрыццё моста прайшло без афіцыйнай цырымоніі.