Медаль «У памяць вайны 1853—1856»
Медаль «У памяць вайны 1853—1856» | |
---|---|
Краіна | |
Тып | медаль |
Дата заснавання | 26 жніўня (7 верасня) 1856 |
Колькасць | каля 1 700 000 |
Матэрыял | бронза |
Памеры | 28 міліметр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Медаль «У памяць вайны 1853—1856» — узнагарода Расійскай імперыі ў гонар Крымскай вайны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Медаль быў заснаваны 26 жніўня 1856 года да дня каранавання Аляксандра ІІ. Ён меў два варыянта — са светлай і цёмнай бронзы. Усяго на Санкт-Пецярбургскім і Екацярынбургскім манетных дварах было адчаканена больш 1 700 000 медалёў абодвух выглядаў.
Медалямі са светлай бронзы на Георгіеўскай і Андрэеўскай стужках узнагароджваліся ўсе вайсковыя чыны, якія прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях, чыны дзяржаўнага апалчэння і маларасійскіх казачых палкоў і сёстры літасці, якія выконвалі свае абавязкі на баявых пазіцыях. Медалі з цёмнай бронзы насілі на Уладзімірскай і Аннінскай стужках усе вайсковыя чыны, якія знаходзіліся на дзейснай службе, купцы і ганаровыя грамадзянне, што аказалі фінансавую падтрымку дзяржаве падчас вайны, і спадчынныя дваране.
Узнагароджанне медалямі працягвалася да 26 жніўня 1859 года. За гэты час статут медаля дапаўняўся і ўдакладняўся. Пасля права на атрыманне медаля распаўсюдзілася і на замежнікаў, якія знаходзіліся на рускай службе, і каталіцкае духавенства.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]На правым боку медаля выяўлены вензелі імператараў Мікалая І і Аляксандра ІІ, увянчаныя каронамі і асененыя прамянямі «ўсёвідушчага вока», змешчанага над імі. Унізе, пад вензелямі, уздоўж борціка медаля, размешчаны даты: «1853-1854-1855-1856». На адваротным боку змешчаны гарызантальны надпіс у пяць радкоў: «НА ТЯ — ГОСПОДИ — УПОВАХОМЪ, — ДА — НЕ ПОСТЫДИМИСЯ — ВО ВЕКИ»[1].
Зноскі
- ↑ Медаль «У памяць Крымскай вайны 1853—1856 гг.»(недаступная спасылка)