Марсава поле (Санкт-Пецярбург)
Славутасць | |
Марсава поле | |
---|---|
руск.: Марсово поле | |
59°56′37″ пн. ш. 30°19′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Першае згадванне | XVIII стагоддзе |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810570000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марсава поле (руск.: Ма́рсово по́ле; да пачатку XIX стагоддзя Праменад, Пацешнае поле, Царыцын луг, у 1918—1940 гадах плошча Ахвяр Рэвалюцыі) — плошча Санкт-Пецярбурга паміж вуліцай Міліённай, набярэжнай Лябяжага канала і набярэжнай ракі Мойкі. Названа ў гонар старажытнарымскага бога вайны Марса. Узнікла на асушаным балоце паблізу Летняга саду ў 1-й палове XVIII стагоддзя як месца прагулак, феерверкаў («пацешных агнёў»), ваенных парадаў (адсюль назва). У 2-й палове XVIII стагоддзя ў ансамбль Марсавага поля ўвайшлі Мармуровы палац, дом Салтыкова, будынак Галоўнай аптэкі на Міліённай вуліцы. У 1797—1800 гадах пабудаваны Інжынерны замак. У 1799 годзе на беразе ракі Мойкі ўсталяваны абеліск «Перамогам Румянцава» (у 1818 годзе перанесены на Васільеўскі востраў), у 1801 годзе — помнік А. В. Сувораву (цяпер на Сувораўскай плошчы). У 1817—1821 гадах былы будынак Ламбарда (арх. Ю. М. Фельтэн) перабудаваны пад казармы Паўлаўскага палка (арх. В. П. Стасаў). У 1823 годзе пабудаваны дом Адаміні.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1