Малышава (Свярдлоўская вобласць)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Малышава
| ||||||||||||||||||||||||||||
Малышава (руск.: Ма́лышева) — пасёлак гарадскога тыпу ў Свярдлоўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Малышаўскай гарадской акругі. Насельніцтва — 8490 чалавек (2021). Размешчаны на паўночны ўсход ад Екацярынбурга і на паўночны захад ад Асбеста. У ваколіцах пасёлка пачынаюцца некалькі малых рэк, якія з’яўляюцца левымі прытокамі Вялікага Рэфта. Рака Вялікі Рэфт працякае на аддаленні каля 5-10 кіламетраў ад пасёлка Малышава спачатку на паўднёвы захад, затым на поўдзень і паўднёвы ўсход, агінаючы пасёлак і гарадскую акругу.
Прамысловая зона знаходзіцца ва ўсходняй частцы пасёлка Малышава.