Лі Хан
Лі Хан
кіт.: 李行 | |
Дата нараджэння: | 4 кастрычніка 1990[1] (34 гады) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | Кітай |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 2008—2010, 2013—... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 51 (11.07.2016—25.09.2016) |
Цяперашні рэйтынг: | 57 (5 снежня 2016) |
Прызавыя грошы: | > £130,000 |
Найвышэйшая серыя: | 141 (Шанхай Мастэрс 2014) |
Колькасць соценных серый: | 46 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | 1/8 фіналу (Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011, International Championship 2014, Адкрыты чэмпіянат Індыі 2015) |
Перамогі на турнірах | |
Чэмпіянат свету: | 1/24 фіналу (кв.) (2015) |
Лі Хан (кіт. спр. 李行, піньінь Lǐ Xing, нар. 4 кастрычніка 1990, Цзіньчжоу, правінцыя Ляанін, Кітай) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Удзельнік 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2011 года, International Championship 2014 года і адкрытага чэмпіянату Індыі 2015 года, а таксама фіналіст нізкарэйтынгавага турніру Азіяцкага PTC. З лютага 2015 года ўваходзіць у топ-64 сусветнага рэйтынгу. Пажыццёва дыскваліфікаваны ў 2023 годзе па абвінавачанні ў датычнасці да арганізацыі дагаварных матчаў у 2022 годзе[2].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2005 годзе ў 14-гадовым узросце дэбютаваў на рэйтынгавым турніры, атрымаўшы уайлдкард на адкрыты чэмпіянат Кітая, а таксама заняў трэцяе месца на чэмпіянаце свету сярод гульцоў ва ўзросце да 21 года. У 2007 годзе выйграў свой першы прафесійны матч, прайшоўшы уайлдкард-раунд адкрытага чэмпіянату Кітая, а ў 2008 годзе стаў чэмпіёнам Азіі ва ўзросце да 21 года і атрымаў прафесійны статус, аднак за два сезоны ў мэйн-туры не дасягаў асноўных стадый на рэйтынгавых спаборніцтвах і быў вымушаны пакінуць прафесійны тур. У 2010 годзе дайшоў да фіналу чэмпіянату свету сярод гульцоў да 21 года, а ў 2011 годзе атрымаў уайлдкард на адкрыты чэмпіянат Кітая і ўпершыню дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва. У 2012 годзе ўдзельнічаў на азіяцкіх турнірах серыі Players Tour Championship у якасці аматара і дайшоў да свайго першага прафесійнага фіналу на турніры ў Чжэнчжоу, дзе саступіў Сцюарту Бінэму (3:4), дзякуючы чаму вярнуў сабе месца сярод прафесіяналаў у наступным сезоне. У 2013 годзе дайшоў да 1/16 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў сезоне 2014/2015 двойчы дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавых спаборніцтваў на International Championship і на адкрытым чэмпіянаце Індыі, а таксама ўпершыню ўвайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, пасля чаго таксама дайшоў да апошняга раунда кваліфікацыі чэмпіянату свету, што з’яўляецца яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым снукерным спаборніцтве, але прайграў Сцюарту Кэрынгтану (9:10), не патрапіўшы ў Крусібл. У наступным сезоне паўтарыў сваё найлепшае дасягненне на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, дайшоўшы да 1/16 фіналу, а ў 2016 годзе падняўся на найвышэйшае для сябе 51-емесца ў сусветным рэйтынгу.
У агульнай колькасці займаў 51-ы радок у сусветным рэйтынгу два з паловай месяцы. За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 40 соценных брэйкаў, а таксама зарабіў больш за 130 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-160 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.
Фіналы турніраў
[правіць | правіць зыходнік]Нізкарэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)
[правіць | правіць зыходнік]№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 2012 | Азіяцкі Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 3 | Сцюарт Бінэм | 3:4 |
Выступы на прафесійных снукерных турнірах
[правіць | правіць зыходнік]Турнір | 2005/ 2006 |
2006/ 2007 |
2007/ 2008 |
2008/ 2009 |
2009/ 2010 |
2010/ 2011 |
2011/ 2012 |
2012/ 2013 |
2013/ 2014 |
2014/ 2015 |
2015/ 2016 |
2016/ 2017 |
|
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рэйтынг | —[вт 1] | —[вт 1] | —[вт 1] | —[вт 2] | 71 | —[вт 1] | —[вт 1] | —[вт 1] | —[вт 2] | 85 | 55 | 52 | |
Рэйтынгавыя турніры | П:П[вт 3] | ||||||||||||
Рыга Мастэрс | Турнір не праводзіўся | НРТ | 1/16 | 0:1 | |||||||||
Адкрыты чэмпіянат Індыі | Не праводзіўся | 1/64 | 1/8 | НП | 1/64 | 2:1 | |||||||
World Open | — | — | — | 1/32 | 1/32 | — | — | — | 1/64 | НП | 1/64 | 0:0 | |
Пол Хантэр Класік | Прафесійна-аматарскі турнір | Нізкарэйтынгавы турнір | 1/16 | 2:1 | |||||||||
Шанхай Мастэрс | НП | — | 1/40 | УКР | УКР | — | 1/48 | 1/16 | 1/24 | 1/32 | 1:3 | ||
Еўрапейскі Мастэрс | Турнір не праводзіўся | 1/64 | 0:0 | ||||||||||
Адкрыты чэмпіянат Англіі | Турнір не праводзіўся | 1/32 | 1:1 | ||||||||||
International Championship | Турнір не праводзіўся | — | 1/64 | 1/8 | 1/64 | 1/16 | 3:2 | ||||||
Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі | Турнір не праводзіўся | 1/64 | 0:1 | ||||||||||
Чэмпіянат Вялікабрытаніі | — | — | — | 1/40 | 1/48 | — | — | — | 1/16 | 1/64 | 1/16 | 1/64 | 4:4 |
Адкрыты чэмпіянат Шатландыі | Турнір не праводзіўся | НРТ | Не праводзіўся | 1/16 | 2:1 | ||||||||
German Masters | Турнір не праводзіўся | — | — | — | 1/32 | 1/16 | 1/32 | 1/64 | 0:2 | ||||
Адкрыты чэмпіянат Уэльса | — | — | — | 1/32 | 1/24 | — | — | — | 1/32 | 1/32 | 1/32 | 3:3 | |
Players Championship[вт 4] | Турнір не праводзіўся | — | — | 1/16 | — | — | — | 0:1 | |||||
Адкрыты чэмпіянат Кітая | УКР | 1/16 | УКР | 1/40 | 1/48 | 1/8 | 1/16 | — | 1/32 | 1/64 | 1/32 | 4:7 | |
Чэмпіянат свету | — | — | — | 1/48 | 1/48 | — | — | — | 1/48 | 1/24 | 1/40 | 0:0 | |
Былыя рэйтынгавыя турніры | П:П[вт 3] | ||||||||||||
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі | Не праводзіўся | — | — | 1/48 | 1/32 | 1/32 | НП | 0:0 | |||||
Усі Класік | Не праводзіўся | Нярэйтынгавы турнір | УКР | 1/16 | 1/64 | НП | 1:2 | ||||||
Трафей Паўночнай Ірландыі | НР | — | — | 1/32 | Турнір не праводзіўся | 0:0 | |||||||
Чэмпіянат Бахрэйна | Не праводзіўся | 1/40 | Турнір не праводзіўся | 0:0 |
- ↑ а б в г д е Не з’яўляўся ўдзельнікам мэйн-тура.
- ↑ а б Пачаткоўцы мэйн-туру не маюць рэйтынгу.
- ↑ а б Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку).
- ↑ Турнір меў назвы «Фінал Players Tour Championship» (2010/2011), «Гранд-фінал PTC» (2011/2012-2012/2013) і «Players Championship Grand Final» (2013/2014) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з’яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.
Зноскі
- ↑ https://cuetracker.net/players/li-hang/career-total-statistics Праверана 3 чэрвеня 2018.
- ↑ wpbsa.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Лі Хан на Вікісховішчы |
- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Лі Хана на CueTracker.net (англ.)