Лідзія Бялецкая
Лідзія Бялецкая | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 лютага 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 красавіка 1987 (76 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Лідзія Бялецкая (парт. псеўд.: Шура; 11 лютага 1911, Бельск — 17 красавіка 1987) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і сезоннага рабочага ў Бельску. Пайшла на сезонныя заробкі ў 14 гадоў.
У 1928 годзе ўступіла ў Камуністычны саюз моладзі. У 1931 годзе ўступіла ў рады КПЗБ, у тым жа годзе была абрана сакратаром ячэйкі, потым членам гарадскога камітэта КПЗБ, а пазней сакратаром раённага камітэта КПЗБ у Бельску.
У 1933 годзе яе паслалі ў цэнтральную партыйную школу КПЗБ у Мінску, якую Лідзія Бялецкая скончыла ў 1934 годзе. Цэнтральны камітэт пакінуў яе ў БССР у якасці партыйнага рэзерва. Жыла ў Бабруйску і працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Скончыла дзевяць класаў вечаровай школы.
Пасля роспуску Камуністычнай партыі Польшчы была высланая ў Казахстан, а потым на Урал, дзе знаходзілася 5 гадоў і 6 месяцаў. У 1948 годзе ў Омску памерла яе адзіная дачка, а ў 1954 муж.
У 1956 годзе Лідзія Бялецкая вярнулася ў Беласток, дзе стала працаваць кіраўніком Беластоцкай метэаралагічнай станцыі (на такой жа станцыі яна працавала ў Омску ў 1950-56 гг.) Уключылася ў партыйную работу: была сакратаром пярвічнай партыйнай арганізацыі, пазаштатным членам Ваяводскай камісіі партыйнага кантролю, дэлегатам другога з’езда ПАРП.
З 1960 па 1962 працавала старшынёй Беларускага грамадска-культурнага таварыства, а ў 1963 годзе выйшла на пенсію.
Узнагароджана Кавалерскім крыжам ордэна адраджэння Польшчы. Пахаваная на гарадскіх могілках Беластока.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 11 лютага
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Бельску Падляскім
- Памерлі 17 красавіка
- Памерлі ў 1987 годзе
- Пахаваныя ў Беластоку
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Члены ПАРП
- Члены Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі
- Члены Беларускага грамадска-культурнага таварыства
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Рэвалюцыянеры Беларусі