Перайсці да зместу

Лядскі сельсавет (Шчучынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лядскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шчучынскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лядск
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 1 723
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Ля́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Лядск.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Еўлашоўскага і Шынкавецкага сельсаветаў[1]. 25 лютага 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Герніцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Амбілеўцы, Калечыцы, Краснае, Ляшчанка, Сагайдакі, Салагубаўцы, Старадворцы, хутары Дубняк, Куверкі, Растоўшчына, Трынаколь і Тэльмоўшчына)[2]. 12 сакавіка 1973 года ў склад Дэмбраўскага сельсавета перададзены вёскі Багушы, Навасёлкі, Пісклюкі, Рыча, Рыча Дзяржаўная, Шарупы і Шынкаўцы[3]. У 1976 годзе ў склад Дэмбраўскага сельсавета перададзены вёскі Агульс, Балі, Барысаўка, Вайкалы, Вароны, Доўгая, Еўлашы, Кузьмы, Кухары, Слонна, Чапаеўка і хутары Пятрэлеўшчына і Лядск Высокі[4]. 25 верасня 2002 года ў склад сельсавета з Шчучынскага сельсавета перададзена вёска Тапілішкі[5]. 13 верасня 2018 года ў склад сельсавета са Шчучынскага сельсавета перададзена частка вёскі Плянты[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 2287 чалавек[7], з іх 61,3 % — палякі, 32,4 % — беларусы, 2,8 % — рускія[8]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 1723 чалавекі[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района
  6. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 57 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.