Перайсці да зместу

Лютэранскі сквер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лютэранскі сквер
Асноўная інфармацыя
Тыпсквер
Размяшчэнне
53°53′49″ пн. ш. 27°31′36″ у. д.HGЯO
РаёнМаскоўскі раён
Гістарычны раёнПляшчанка 
Лютэранскі сквер (Мінск)
Лютэранскі сквер
Лютэранскі сквер
Map

Лютэра́нскі сквер (руск.: Лютеранский сквер) — сквер у Маскоўскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Купрыянава, Карла Лібкнехта і Дамашэўскім завулкам[1].

Назва скверу прысвоена ў 2009 годзе. На гэтым месцы з сярэдзіны ХІХ стагоддзя па 1970-я гады існавалі Лютэранскія могілкі[1]. Ад назвы могілак гістарычны раён, у якім размешчаны сквер, Пляшчанку, таксама часта называлі Лютэранскім прадмесцем[2].

У маі 2016 г. падчас будаўніцтва трасы частка сквера была знішчана. Пры гэтым выкапаныя косці, помнікі і крыжы, згодна паведамленням СМІ, былі адвезены на Паўночны палігон пабытовага смецця[3][4][5][6]. У адказ на пратэсты мінчан і лютэранскай абшчыны г. Гродна ў канцы мая характар работ змяніўся і знойдзеныя чалавечыя астанкі пачалі адпраўляць у крэматорый[7].

Зноскі

  1. а б Аб прысваенні найменаванняў безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска Архівавана 5 сакавіка 2016.
  2. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 230
  3. Часть старого кладбища в Минске закатывают в асфальт Архівавана 23 жніўня 2016.// Белорусский партизан
  4. У Менску частку старых могілак ператвараюць у дарогу // Хартыя 97, 13.05.2016, 15:08
  5. «Беларускі Партызан» і «Хартыя 97» публікуюць больш за 10 фотаграфій ліквідацыі гэтых могілак са спасылкай на onliner.by (https://realt.onliner.by/2016/05/13/skver4/(недаступная спасылка)). Але на сайце «Анлайнера» азначана, што гэта старонка больш не існуе
  6. В Лютеранском сквере раскопали черепа и кости. И собираются их выбросить на свалку? Архівавана 12 лістапада 2021.//citydog.by
  7. «Останки людей стали мусором». Лютеранская община разослала обращение чиновникам Архівавана 19 студзеня 2021.//TUT.BY