Перайсці да зместу

Лютня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лютня
выява
Класіфікацыя Струнны інструмент, Хардафон
Звязаныя артыкулы Музыка эпохі Адраджэння,
Лютніст - карціна Караваджа
Лагатып Вікісховішча Лютня на вікісховішчы

Лютня — старажытны шчыпковы струнны музычны інструмент з ладамі на грыфе і авальным корпусам. Выканаўца на лютні называецца лютніст, а майстар-вытворца лютняў і наогул любых струнных інструментаў — люцье ад фр.: luthier.

Слова «лютня» верагодна, паходзіць ад араб. العود — аль-'вуд, «драўніна», хоць нядаўнія даследаванні Экхарда Нойбауэра даказваюць, што слова 'вуд проста з'яўляецца арабізаваным варыянтам персідскага слова руд, якое мае значэння струны, струннага інструмента, або лютні. У той жа час Джанфранка Лотэ лічыць, што ў раннім ісламе «дрэва» было тэрмінам з грэблівай канатацыяй, абумоўленай у ім забаронай на любую інструментальную музыку.

Мае выпуклы міндалепадобны корпус з плоскай верхняй дэкай, у якой прарэзана рэзанатарная адтуліна з ажурнай разеткай. Кароткая шырокая шыйка заканчваецца адагнутай назад галоўкай з калкамі для нацягвання струн па баках. Унізе струны замацаваны на падстаўцы, прыклеенай да дэкі. Памеры інструмента і шыйкі, колькасць струн, іх размяшчэнне і настройка гістарычна мяняліся. Гук лютні нагадвае гітарны, здабываецца зашчыпваннем струн пальцамі або плектрам.

Лютня паходзіць ад уда — найбольш старажытнага інструмента араба-іранскай культуры. У Еўропе вядома з сярэдніх вякоў. Найбольш пашырана ў XV—XVI ст. як сольны, акампаніравальны і аркестравы інструмент. Выкарыстоўвалася ў прыдворнай канцэртнай практыцы, выклікала паяўленне шматлікіх віртуозаў-лютністаў і стварэнне багатай музычнай літаратуры. У XVII—XVIII ст. выцеснена іншымі музычнымі інструментамі. У XX ст. выкарыстоўваецца ў прафесійнай практыцы пры выкананні старадаўняй музыкі.