Левача
Горад
Левача
Levoča
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Ле́вача (славацк.: Levoča, ням.: Leutschau, венг.: Lőcse) — горад ва ўсходняй Славакіі (гістарычная вобласць Спіш) ля падножжа Левачскіх Врхоў, непадалёк ад замку Спішскі Град. Насельніцтва каля 14 тыс. чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Левача згадваецца ў 1249 годзе ў лісце караля Белы IV, хоць горад існаваў задоўга да гэтага — раманскі касцёл Св. Мікалая існаваў тут яшчэ ў XI ст. У 1241 годзе, пасля мангола-татарскага нашэсця, сюды прыйшлі першыя нямецкія каланісты.
У 1271 Левача згадваецца ўжо як свабодны каралеўскі горад, цэнтр правінцыі. У XV ст. левацкія купцы атрымалі ад венгерскага караля шэраг прывілеяў і горад пачаў хутка развівацца. Дамінантнае становішча Левачы пацвярдзіў і факт перамогі ў так званай «стагадовай вайне» з іншымі спіскімі гарадамі за права першынства на Спішы. У гэты час Левача становіцца цэнтрам пратэстанцкага руху на Славакіі.
Горад пачаў прыходзіць у занядбанне ў XVII ст. падчас антыгабсбургскіх паўстанняў. Страту значэння Левачы пацвярдзіў 1871 год, калі новая чыгунка мінула горад.
У цяперашні час Левача невялікае мястэчка з цудоўна захаваўшыміся цэнтрам і шматлікімі помнікамі архітэктуры. У 2009 годзе разам са Спіскім Градам сярэднявечныя помнікі Левачы ўтварылі адзіны аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.