Лапацінскі сельсавет (Пінскі раён)
Лапацінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лапаціна |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 994 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Лапа́цінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Лапаціна (да 19 сакавіка 2004 года — Лапацін).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 20 мая 1957 года ў склад сельсавета з Вяляціцкага сельсавета перададзена вёска Лосічы[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[2]. 15 красавіка 1985 года ў склад Плешчыцкага сельсавета перададзены вёскі Лосічы і Крывое Сяло[3]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лемяшэвіцкага сельсавета з вёскамі Балгары, Курадава, Лемяшэвічы, Тупчыцы, Хрысцібалавічы, Церабень, Чорнава 1, Чорнава 2[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 697 чалавек[5], з іх 88,2 % — беларусы, 7,6 % — украінцы, 3,3 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 994 чалавекі[7].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 30. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов Архівавана 27 мая 2012.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.