Кубак памяці Кей Сюзан па снукеры
Кубак памяці Кей Сюзан | |
Год заснавання: | 2011 |
---|---|
Арэна: | Паўднёва-заходняя акадэмія снукера |
Горад: | Глостэр |
Краіна: | Англія |
Фармат: | Нізкарэйтынгавы турнір |
Прызавы фонд: | £100,400 (2013) |
Рэкорды | |
Апошні чэмпіён: | Марк Ален (першы тытул) |
Рэкордная колькасць тытулаў: | 1: |
Найвышэйшая серыя: | 145: |
Апошні турнір | |
Кубак памяці Кей Сюзан 2013 |
Кубак памяці Кей Сюзан (англ.: Kay Suzanne Memorial Cup) або Трафей памяці Кей Сюзан (англ.: Kay Suzanne Memorial Trophy) — былы прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2011 годзе і заўсёды праходзіў у паўднёва-заходняй акадэміі снукера ў Глостэры, Англія.
У 2013 годзе турнір праходзіў на працягу чатырох дзён у пачатку лістапада (першы розыгрыш турніру праходзіў у пачатку кастрычніка), а ў апошнюю нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны двубой спаборніцтва.
Фармат кубку памяці Кей Сюзан уключаў у сябе тры кваліфікацыйныя раунды, якія праходзілі ў першы дзень турніру і ў якіх маглі прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату (у 2011 і 2012 гадах праходзіла толькі па два кваліфікацыйныя раунды). У асноўную стадыю трапляла 128 снукерыстаў, якія гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.
Пераможцам першага розыгрышу турніру стаў Роні О’Саліван, а турнір 2012 года застаўся за Джонам Хігінсам. Пераможцам апошняга спаборніцтва ў 2013 годзе стаў Марк Ален з Паўночнай Ірландыі. На трафеі памяці Кей Сюзан 2012 года Курт Мэфлін выканаў серыю ў 145 балаў, якая стала найвышэйшай у гісторыі спаборніцтва.