Крапасная стрэльба
Выгляд
Крапасная стрэльба — цяжкая ручная агнястрэльная зброя перыяду XV—XVIII ст., якая звычайна выкарыстоўвалася з пазіцый у абарончых збудаваннях (крэпасцяў). Цяжэйшая за палявыя ўзоры, з даўжэйшым ствалом, часта большага калібру; адпаведна, з большай дальнабойнасцю; часта з крукам-гакам (гакаўніца)[1]/
Крапасныя стрэльбы з'явіліся як тып у апошняй чвэрці XV ст., калі скончыўся працэс дыферэнцыяцыі ручной агнястрэльнай зброі на лёгкія (ручніцы) і цяжкія стрэльбы. Да іх ліку адносіліся «гакаўніцы» або «зацінныя пішчалі», крапасныя мушкеты (з XVII ст., даўжыня і маса ў 1,5—2 разы большыя за пяхотныя ўзоры), дубельгакі, раскатныя фузеі і інш.[1]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ручное огнестрельное оружие русской армии конца XIV—XVIII веков / Л. К. Маковская. — М.: Воениздат, 1992.