Ключаўская Сопка
Ключаўскі вулкан | |
---|---|
руск. Ключевская Сопка, Вулкан Ключевской | |
Краіна | |
Рэгіён | Камчацкі край |
Хрыбет ці масіў | Ключаўская група вулканаў |
Форма вулкана | стратавулкан |
Дыяметр кратара | 1 250 м |
Глыбіня кратара | 340 м |
Перыяд утварэння | 7000 гадоў |
Апошняе вывяржэнне | 18 лютага — 20 сакавіка 2021 года |
Вышыня вяршыні | 4850 м |
Першае ўзыходжанне | 1788, Данііл Гаус з двума спадарожнікамі з рускай экспедыцыі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ключаўская Сопка, Ключаўскі вулкан (руск.: Ключевская Сопка, Вулкан Ключевской) — дзеючы стратавулкан на ўсходзе Камчаткі. Маючы вышыню 4850 м, з’яўляецца самым высокім актыўным вулканам на Еўразійскім кантыненце. Узрост вулкана прыблізна 7000 гадоў.
Асноўныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны ў Ключаўской групе вулканаў, на адлегласці 60 км ад узбярэжжа Камчацкага заліва Ціхага акіяна, паблізу ад вулканаў Камень і Безыменны. Абсалютная вышыня вулкана складае 4850 метраў. Уяўляе сабой правільны конус з 70 пабочнымі конусамі, купаламі і кратарамі. Складзены патокамі базальтавай, збольшага андэзітавай лавы, у верхняй частцы пераважна друзлым матэрыялам. Нягледзячы на вялікую вышыню вулкана на ім няма снегу і ледавікоў. Гэта выклікана актыўнай вулканічнай дзейнасцю. Імя яму даў Уладзімір Атласаў.
З’яўляецца актыўным вулканам, за 270 гадоў адбылося больш за 50 моцных вывяржэнняў; актыўныя фумаролы і сальфатары. У кратары частыя выбухі з выкідамі вулканічных бомбаў і попелу. У ходзе вывяржэння 2004—2005 гг слуп попелу дасягнуў рэкорднай вышыні ў 8000 м. Апошняе вывяржэнне адбылося ў 2009 годзе — да яго вышыня вулкана складала 4850 м, цяпер яна набліжаецца да 5000 метрам, бо вулкан працягвае вывяргацца. З канца XVII стагоддзя да 1932 года Ключаўскі вулкан фарміраваўся толькі за кошт тэрмінальных (вяршынных) вывяржэнняў. У непасрэднай блізкасці ад вулкана знаходзіцца патухлы вулкан Камень вышынёй 4579 м.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 352. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бягучая актыўнасць вулкана Ключаўскі Архівавана 9 лістапада 2010. (руск.)
- Буйнамаштабная выява вулкана ў рэжыме On-line Архівавана 31 кастрычніка 2010. (руск.)
- Выява вулкана ў рэжыме On-line Архівавана 15 красавіка 2012. (руск.)
- Падрабязная інфармацыя пра вулкан (руск.)
- Kliuchevskoi at Global Volcanism Program Архівавана 10 снежня 2020. (англ.)
- Попелапад у райцэнтры на Камчатцы не небяспечны для жыцця людзей