Клас (арыфметыка)
Выгляд
Клас – некалькі разрадаў ліка, якія групуюцца дзеля зручнасці запісу і чытання вялікіх лікаў.
У сучасных мовах клас складаецца з трох разрадаў. Кожны клас мае сваю назву:
№ | №№ разрадаў | назва |
---|---|---|
1 | 1 – 3 | адзінкі |
2 | 4 – 6 | тысячы |
3 | 7 – 9 | мільёны |
4 | 10 – 12 | мільярды |
5 | 13 – 15 | трыльёны |
6 | 16 – 18 | квадрыльёны |
7 | 19 – 21 | квінтыльёны |
8 | 22 – 24 | секстыльёны |
9 | 25 – 27 | сэптыльёны |
10 | 28 – 30 | актыльёны |
11 | 31 – 33 | нанальёны |
12 | 34 – 37 | дэкальёны |
Пры чытанні лікаў значэнні іх класаў называюцца асобна, пасля чаго называецца сам клас. Назва класа адзінак апускаецца. Апускаюцца таксама класы, якія маюць нулявыя значэнні. Напрыклад,
2 | 2 | 7 | 0 | 4 | 9 | 0 | 0 | 0 | 4 | 5 | 0 | 8 | 1 | 1 |
дзвесце | дваццаць | сем | сорак | дзевяць | чатырыста | пяцьдзясят | васемсот | адзінаццаць | ||||||
трыльёнаў | мільярдаў | тысяч |
Пры запісе лікаў класы для зручнасці аддзяляюцца адзін ад аднаго прабеламі. Напрыклад:
- 34 200 023 101