Катлавіна Амундсена
Выгляд
Катлавіна Амундсена — падводная катлавіна ў Паўночным Ледавітым акіяне, паміж хрыбтамі Ламаносава і Гакеля.
Даўжыня каля 2 тысяч км; шырыня 200—400 км. Глыбіня да 4485 м. Дно выраўнаванае, укрытае гліністымі глеямі. У межах катлавіны Амундсена знаходзіцца Паўночны полюс.
Названа ў гонар Руаля Амундсена.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).