Касны
Кáсны — ліхія духі, якія дзейнічаюць гуртам.
Этымалогія імя
[правіць | правіць зыходнік]Назва касны магчыма звязана з беларускім дыялектным касны «сараматны, дрэнны, худы», рускім дыялектным кáстный, кастнóй «паскудны, гідкі, брыдкі, нячысты», параўн. таксама Кашчэй, Кашч.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Напаўшы на ахвяру, прысмоктваюцца да яе, нібы п’яўкі, пакуль тая не памрэ. Чым больш ахвяра супраціўляецца, тым з большай сілаю яны прыстаюць да яе, нібы ахопленыя злобай. Калі прыстае адзін з каснаў, то баяцца няма чаго. Калі ж напад зроблены двума-трыма каснамі, то пакуль адзін ля ахвяры, астатнія могуць склікаць іншых. Іх піск ахвяра можа пачуць толькі маючы пры сабе такі абярэг як «чацвярговая соль» — гэта значыць соль, асвечаная ў храме на Чысты чацвер.
Гэтыя нячысцікі маюць агульныя рысы з іншымі крывасмокамі: вупырамі, ератнікамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — 592 с.: іл. — 3 000 экз. — ISBN 985-01-0473-2.
- Никифоровский Н. Я. Нечистики: Свод протонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе. Вильно, 1907. С.38-39