Перайсці да зместу

Карл Вільгельм Шэеле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Карл Шэеле)
Карл Вільгельм Шэеле
шведск.: Carl Wilhelm Scheele
Дата нараджэння 9 снежня 1742(1742-12-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 1786(1786-05-21)[2][3][…] (43 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Sara Margarethe Pohl[d]
Род дзейнасці хімік, фармацэўт, фармаколаг
Навуковая сфера хімія
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Вільгельм Шэеле (шведск.: Jöns Jakob Berzelius; 9 снежня 1742 — 21 мая 1786) — шведскі хімік, член Каралеўскай шведскай АН (1775).

Па адукацыі і прафесіі фармацэўт. Працаваў у аптэках розных гарадоў Швецыі, дзе і праводзіў хімічныя даследаванні (з 1757). Адкрыў многія неарганічныя і арганічныя рэчывы. Паказаў, што піралюзіт, які лічыўся разнавіднасцю магнітнага жалязняку — злучэнне невядомага металу (1774). Атрымаў хлор (дзеяннем на піралюзіт салянай кіслатой пры награванні, 1774); гліцэрын (дзеяннем свінцовага глёта на раслінныя і жывёльныя тлушчы); з прыродных мінералаў малібдэніт і шэеліт — адпаведна малібдэнавы (1778) і вальфрамавы (1781) ангідрыды. Адкрыў тэтрафтарыд крэмнію (1771), вокіс барыю (1774), мыш’яковісты вадарод (1775), шэраг кіслот: вінную (1769), крэмнефторыставадародную і фторыставадародную (1771), мыш’яковую (1775), шчаўевую (1776), малочную (1780), сінільную (1782) і інш.

Зноскі