Перайсці да зместу

Каралеўства Літва (1918)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Каралеўства Літва
Lietuvos Karalystė
Сцяг
Сцяг
< 
< 
 >
11 ліпеня 1918 і 16 лютага 1918 — 2 лістапада 1918

Сталіца Вільня
Мова(ы) Літоўская
Афіцыйная мова літоўская мова
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Кароль
 • 1918 Міндоўг II

Карале́ўства Літва́ (літ.: Lietuvos Karalystė; таксама Літва́) — дзяржава, якая існавала ў перыяд з 11 ліпеня 1918 года па 2 лістапада 1918 года. Дзяржава існавала падчас Першай сусветнай вайны, калі тэрыторыя Літвы была пад кантролем Германскай імперыі. Літоўская Тарыба 16 лютага 1918 года абвясціла незалежнасць Літвы, але не змагла сфарміраваць урад, паліцыю або іншыя дзяржаўныя ўстановы з-за далейшай прысутнасці нямецкіх войскаў. Немцы прадставілі розныя прапановы для ўключэння Літвы ў склад Германскай імперыі, у прыватнасці Прусіі. Літоўцы супрацьстаялі гэтай ідэі і спадзяваліся захаваць незалежнасць шляхам стварэння асобнай канстытуцыйнай манархіі. 4 чэрвеня 1918 года Тарыба прагаласавала за тое, каб прапанаваць пасаду манарха нямецкаму прынцу і ваеннаму Вільгельму Карлу фон Ураху. Вільгельм прыняў прапанову ў ліпені 1918 і прыняў імя Міндаўгас II (Міндоўг II). Тым не менш, ён ніколі не наведваў Літву. Яго абранне распачало спрэчкі і падзяліла Тарыбу, якая так і не змагла дасягнуць жаданых вынікаў. Паколькі Германія прайгравала вайну і была ахопленая Нямецкай рэвалюцыяй, Літва прыпыніла сваё рашэнне запрасіць Вільгельма Карла фон Ураха 2 лістапада 1918, тым самым паклаўшы канец яго кароткаму праўленню.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе нямецкія войскі акупавалі заходнія вобласці Расійскай імперыі, у тым ліку літоўскія губерні. Нямецкія акупацыйныя ўлады дазволілі правесці канферэнцыю ў Вільні, падчас якой была абраная Рада Літвы (Літоўская Тарыба), якая пачала сваю дзейнасць у мэтах стварэння Літоўскай дзяржавы. 11 снежня 1917 члены Тарыбы падпісалі дэкларацыю, паводле якой жадалі бачыць Літву ў цесным і сталым саюзе з Германіяй. У дэкларацыі абвяшчэння незалежнасці Літоўскай дзяржавы не было ніводнага згадвання пра альянс з Германіяй. Пасля Брэсцкага міру, калі Расія афіцыйна дазволіла акупаваць Літву, немцы прызналі незалежнасць Літвы, але на ўмовах дэкларацыі 11 снежня.

Абранне караля

[правіць | правіць зыходнік]
Герцаг Вільгельм Карл фон Урах, які стаў Міндаўгасам II, названы ў гонар былога караля ВКЛ Міндоўга

Нямецкі імператар Вільгельм II заяўляў, што жадае аб'яднаць Прусію і Літву асабістай уніяй пад сваім пачаткам. У якасці альтэрнатывы прапанаваў у літоўскія каралі малодшага сына Іаахіма. Сваіх кандыдатаў прапанавала Каралеўства Саксонія (прынц Фрыдрых Крысціян). Саксонцы спрабавалі гістарычна абгрунтаваць свой варыянт і ўспаміналі, што саксонскія курфюрсты Аўгуст Моцны і Аўгуст III у 1696—1763 былі і вялікімі князямі Літоўскімі.

Але літоўцы жадалі стварыць суверэнную дзяржаву, і таму вырашылі абраць уласнага кандыдата ў каралі. 4 чэрвеня яны адправілі запрашэнне нямецкаму ваеннаму і прынцу з Вюртэмбергскага дому Вільгельму Карлу фон Ураху. 11 ліпеня 1918 Тарыба прагаласавала (13 галасоў за, 5 супраць, 2 устрымаліся) за стварэнне Каралеўства Літва. 12 жніўня Вільгельм фон Урах атрымаў афіцыйнае запрашэнне на пасад.

Умовы ўзыходжання на пасад

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле ўмоў Тарыбы новы манарх (які павінен быў узысці на пасад пад імем Міндоўга II) абавязваўся кіраваць краінай толькі ў згодзе з парламентам і міністрамі. Кароль павінен быў выконваць канстытуцыю, абараняць незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Літвы, павінен быць верацерпным, але сам абавязаны быць каталіком (гэта было адно з асноўных патрабаванняў пры выбары караля). Каралю трэба было вывучыць літоўскую мову, якая стала афіцыйнай мовай дзяржавы і пры двары. Кароль павінен быў пераехаць у Літву са сваёй сям'ёй. Але Вільгельм так ніколі і не пабываў у сваім каралеўстве.

Падзеі пасля абрання

[правіць | правіць зыходнік]

У самой Тарыбе некаторыя яе члены былі супраць манархіі ў Літве, у прыватнасці: Сцяпонас Кайрыс, Ёнас Вілейшыс, Мікалас Біржышка, Станісловас Нарутавічус і Пятрас Клімас, якія галасавалі супраць. Пазней у Тарыбе з'явілася шэсць новых членаў: Марцінас Ічас, Аўгусцінас Вальдэмарас, Юозас Пурыцкіс, Елізеюс Драўгеліс, Юргіс Алекна і Стасіс Шылінгас, якія мелі сваё меркаванне, што лепш для Літвы, манархія ці рэспубліка. Адным з аргументаў супернікаў манархіі было тое, што такі лад супярэчыць палажэнням, якія былі прыняты на Віленскай канферэнцыі.

Нямецкія ўлады таксама паставіліся адмоўна да выбару Тарыбы, і патрабавалі, каб Літва выконвала свае дамоўленасці па дэкларацыі 11 снежня 1917. Літоўскія ўлады спрабавалі ўкрыць ад немцаў звесткі пра новага караля. Дайшло да таго, што на месяц зачынілі газету «Летувас эйдас» („Lietuvos aidas“, «Рэха Літвы») за навіну пра караля. Пасля паразы Германіі ў вайне, Тарыба вырашыла фарміраваць урад. Пасля доўгіх спрэчак улады Літвы вырашылі стварыць Літоўскую рэспубліку. Запрашэнне да Ураха было адклікана. Каралеўства Літва перастала існаваць.

  • Čepėnas, Pranas (1986). Naujųjų laikų Lietuvos istorija. Vol. II. Chicago: Dr. Griniaus fondas. ISBN 5-89957-012-1.
  • Eidintas, Alfonsas (1999). Edvardas Tuskenis (рэд.). Lithuania in European Politics: The Years of the First Republic, 1918-1940. New York: St. Martin's Press. ISBN 0-312-22458-3. {{cite book}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)
  • Janužytė, Audronė (2007). Lietuvių istorikų politikų valstybingumo samprata (1907–1918 m.). Vol. 65. ISSN 1392-0456. {{cite book}}: |journal= ігнараваны (даведка)
  • Liulevicius, Vejas G. (2000). War land on the Eastern Front: culture, national identity and German occupation in World War I. Studies in the social and cultural history of modern warfare. Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-66157-7.
  • Maksimaitis, Mindaugas (2005). Lietuvos valstybės konstitucijų istorija (XX a. pirmoji pusė). Vilnius: Justitia. ISBN 9955-616-09-1.
  • Page, Stanley W. (1959). The Formation of the Baltic States. Harvard University Press. OCLC 491526167.
  • Paleckis, Mindaugas. Karališkojo kraujo paieškos: Lietuva ir šimto dienų karalius. Bernardinai.lt (24 кастрычніка 2006).
  • Senn, Alfred Erich (1975) [1959]. The Emergence of Modern Lithuania. Greenwood Press. ISBN 0-8371-7780-4.
  • Skirius, Juozas (2002). "Vokietija ir Lietuvos nepriklausomybė". Gimtoji istorija. Nuo 7 iki 12 klasės. Vilnius: Elektroninės leidybos namai. ISBN 9986-9216-9-4. Праверана 2010-04-17. {{cite book}}: Вонкавая спасылка ў |chapterurl= (даведка); Невядомы параметр |chapterurl= ігнараваны (прапануецца |chapter-url=) (даведка)
  • Sužiedėlis, Simas, рэд. (1970–1978). Council of Lithuania. Vol. I. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. LCC 74-114275. {{cite book}}: Невядомы параметр |encyclopedia= ігнараваны (даведка)
  • Tuska, Liudas (1995). "Antanas Smetona". Lietuvos Respublikos prezidentai. Valstybinis leidybos centras. ISBN 9986-09-055-5.