Перайсці да зместу

Карабах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карабах
азерб.: Qarabağ, арм.: Ղարաբաղ
У складзе Арменія
Азербайджан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Караба́х (азерб.: Qarabağ, арм.: Ղարաբաղ) — гісторыка-геаграфічны рэгіён ва Усходнім Закаўказзі, які складаецца з Раўніннага Карабаха  (руск.) і Нагорнага Карабаха.

[крыніца?]

Карабах умоўна падзелены на тры рэгіёны: Нагорны Карабах (гістарычны Арцах, ахоплены ў асноўным сучасным Нагорным Карабахам), Раўнінны Карабах (стэпы паміж рэкамі Кура і Арас) і Зангезур (ўсходнія схілы Зангезурскага хрыбта, прыблізна Сюнік і Кашатаг).

У XVI — сярэдзіне XVIII стагоддзяў — бегларбекства (правінцыя) Сефевідскай імперыі, дзе нізіны і перадгор'і ўваходзілі ў мусульманскія ханствы, а нагорныя тэрыторыі ў армянскія мелікствы  (руск.)[1]; у сярэдзіне XVIII — пачатку XIX стагоддзяў тут існавала карабахскае ханства; з 1805 года — у складзе Расійскай імперыі; у савецкі час — у складзе Азербайджанскай ССР. У цяперашні час дэ-юрэ ўваходзіць у склад Азербайджанскай Рэспублікі. Значная частка тэрыторыі з пачатку 1990-х гадоў дэ-факта кантралюецца непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай.

Зноскі

  1. Шнирельман В. А. Войны памяти: мифы, идентичность и политика в Закавказье / Рецензент: Л. Б. Алаев. — М.: Академкнига, 2003. — С. 199. — 592 с. — 2000 экз. — ISBN 5-94628-118-6.