Перайсці да зместу

Казялужцаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казялужцаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Брагінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Казялужцы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 30 снежня 1927

Казялу́жцаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай акругі. Цэнтр — вёска Казялужцы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Глухавіцкага сельсавета.

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.