Перайсці да зместу

Здалбуніў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Здалбуніў
укр.: Здолбунів
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Чыгуначны вакзал
Чыгуначны вакзал
Краіна
Вобласць
Раён
Ровенскі раён[d]
Каардынаты
Заснаваны
1497
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 12,49 км²
Вышыня цэнтра
195 м
Насельніцтва
24000 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3652
Паштовы індэкс
35700
КААТУУ
5622610100
Афіцыйны сайт
Здалбуніў на карце Украіны ±
Здалбуніў (Украіна)
Здалбуніў
Здалбуніў (Ровенская вобласць)
Здалбуніў

Здалбуніў[1] (укр.: Здолбунів) — горад у Ровенскай вобласці Украіны, цэнтр Здалбуніўскага раёна.

Горад размешчаны за 12 км на поўдзень ад Роўна. Буйны чыгуначны вузел. Заводы: жалезабетонных вырабаў, аўтарамонтны, цэментны, асфальтавы, завод харчовых тавараў і інш., прадпрыемствы чыгуначнага транспарту. Праз горад праходзіць аўтадарога Стараканстантынаў - Здалбуніў - Роўна - Жыткавічы (Беларусь).

Чыгуначны вузел

[правіць | правіць зыходнік]

Здалбуніў - гэта важны чыгуначны вузел Заходняй Украіны. Тут знаходзіцца маторвагоннае дэпо, дзе рамантуюць ўсе электрацягнікі Львоўскай чыгункі і часткова дызель-цягнікі. У 2007 г. быў капітальна адрамантаваны чыгуначны вакзал горада. Шмат жыхароў Роўна садзяцца тут на цягнікі далёкага следавання і цягнікі рэгіянальных ліній, якія не заходзяць у Роўна, бо абласны цэнтр не з'яўляецца вузлавой станцыяй і размешчаны ўбок ад асноўных чыгуначных магістраляў, аднак праходзяць праз Здалбуніў.

Упершыню назва паселішча Здалбуновіў (у варыянце Далбуніў) згадваецца ў 1497 г. ў акце, па якім вялікі князь літоўскі Аляксандр дараваў князю Канстанціну Астрожскаму разам з іншымі селішчамі і сяло Далбуніў. Назва ў варыянце "Здалбуніў" вядома з 1629 г.

Сяло ўваходзіла ў Луцкі павет. У 1570 г. у ім налічвалася 9 дымоў. Насельніцтва займалася земляробствам. Менавіта ў той час у Здалбунаве пачала фармавацца габрэйская абшчына. У 1618 і 1619 гг. сяло вельмі пацярпела ад нападаў татарскіх ордаў. У гады вайны 1648-1654 гг. у 1651 г. на ўскраінах Здалбунава, недалёка ад вёскі Тайкуры, размяшчаецца штаб войска Багдана Хмяльніцкага. Тады ж адбыліся першыя габрэйскія пагромы, учыненыя казакамі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Здалбуніў уваходзіць у склад Расійскай імперыі. У гэты час ён адносіцца да Валынскага намесніцтва, а пасля — да Валынскай губерні. У 1798 г. у сяле налічваўся 51 двор, пражывала 276 чал., у тым ліку 167 прыгонных. У 1821 г. князь С. Любамірскі, уладар Здалбунава, прадаў яго купцам Кружыніным. За рэформай 1861 г. для сялян Здалбунава было выдзелена 489 дзесяцін зямлі, у сярэднім па 11 дзесяцін ворнай зямлі на двор. Зямля абышлася сялянам удвая даражэй, чым каштавала.

У 1877 г. у Здалбунаве адкрылі аднакласнае чыгуначнае вучылішча. Навучанне ў ім ажыццяўлялася за кошт праўлення Паўднёва-заходняй чыгункі. У 1886 г. вучылішча пераўтварылі ў двухкласнае. У 1884 г. у грамадскім доме адкрылі двухкласную школу. На ўтрыманне школы, у якой навучаліся 25 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі, грамада вылучала 137 рублёў у год. У 1905 г. пачала працаваць царкоўна школа, а ў 1907 г. адкрыўся грамадскі клуб.

У 1903 г. Здалбуніў аднесены да катэгорыі заштатных гарадоў. На цэнтральнай вуліцы, якая ідзе ад вакзалу, праклалі тратуар, ўсталявалі газавае асвятленне. Па дадзеных на 1912 г., на цэментным заводзе працавала бальніца. У 1910 г. пачынаецца будаўніцтва царквы Святой Кацярыны і вышэйшага чыгуначнага вучылішча. У 1908-1911 гг. у горадзе налічвалася да 10 тыс. жыхароў.

У часы Украінскай рэвалюцыі (1917-1921 гг.) горад быў арэнай барацьбы розных палітычных сіл: аўстра-нямецкай акупацыйнай адміністрацыі, Цэнтральнай рады УНР, Гетманшчыны Скарападскага, дырэкторыі УНР, Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У горадзе размяшчаўся штаб дзейснай арміі УНР на чале з Сымонам Пятлюрай.

Пасля падпісання Рыжскага міру 1921 г. горад адыйшоў да Польшчы. У перыяд польскай адміністрацыі (1920-1939 гг.) Здалбуніў заставаўся тыповым правінцыйным мястэчкам. Спачатку ён уваходзіў у склад Астрожскага павета, у 1924 г. стаў павятовым цэнтрам Валынскага ваяводства.

Зноскі