Заходняя Памеранія
Заходняя Памеранія (таксама Пярэдняя, або Блізкая Памеранія; ад ням.: Vorpommern) — назва часткі прускай правінцыі Памеранія, якая знаходзіцца ў сучаснай Германіі і разам з Мекленбургам утварае федэральную зямлю Мекленбург-Пярэдняя Памеранія. Пярэдняя Памеранія знаходзіцца на ўсходзе і ахоплівае прыкладна траціну тэрыторыі федэральнай зямлі.
Пярэдняя Памеранія знаходзіцца на паўночным усходзе Германіі, на ўсходзе мяжуе з Польшчай і Мекленбургам, на поўдні з федэральнай зямлёй Брандэнбург, а на поўначы выходзіць да ўзбярэжжа Балтыйскага мора.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Польская назва рэгіёна — Pomorze Przednie ці Przedpomorze — адпавядае нямецкаму значэнню Блізкая, Пярэдняя Памеранія (ням.: Vorpommern) — хоць з пункту гледжання Польшчы рэгіён знаходзіцца далей, чым астатнія Памераніі.
Таксама ў Польшчы існуе Заходнепаморскае ваяводства, якое ўключае заходнюю частку польскай часткі Памераніі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заходняя Памеранія