Жанна Мікалаеўна Мішур
Жанна Мікалаеўна Мішур | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 сакавіка 1962 (62 гады) |
||||||
Адукацыя |
Жанна Мікалаеўна Мішур (24 сакавіка 1962, г. Бабруйск) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 24 сакавіка 1962 года ў г. Бабруйску.
Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік матэматыкі.
Працавала старшай піянерважатай у сярэдняй школе № 20 г. Бабруйска; выкладчыкам матэматыкі Бабруйскага сярэдняга прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча № 142; настаўнікам матэматыкі ў сярэдняй школе № 28 г. Бабруйска; намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў сярэдняй школе № 24 г. Бабруйска; намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце школы-інтэрната для слабых на слых дзяцей Ленінскага раённага аддзела адукацыі г. Бабруйска; намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце ў сярэдняй школе № 24 г. Бабруйска; дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 30 г. Бабруйска».
З'яўлялася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання і Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана граматай упраўлення адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, ганаровымі граматамі аддзела адукацыі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў, адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска, аддзела адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае дачку.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
- Нарадзіліся 24 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
- Дэпутаты Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання