Перайсці да зместу

Еменскі рыял

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Еменскі рыял
* араб. ريال يمني‎‎
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 YER
Сімвалы ﷼'
Тэрыторыя абарачэння
Валюта-папярэднік North Yemeni rial[d] і Yemeni Dinar[d]
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Central Bank of Yemen[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Еменскі рыял (араб. ريال يمني) — грашовая адзінка Емена, знаходзіцца ў абароце з моманту аб’яднання краіны ў 1990 годзе. Фармальна падзяляецца на 100 філсаў.

Пасля аб’яднання Еменскай Арабскай Рэспублікі і Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Емен ў 1990 годзе ў абароце на ўсёй тэрыторыі краіны засталіся як рыял Паўночнага Емена, так і дынар Паўднёвага Емена, якія мяняліся ў суадносінах 26 дынараў за 1 рыял, а ў 1993 годзе былі выпушчаны першыя новыя манеты. У 1996 дынар быў выведзены з абарачэння, і рыял стаў адзінай валютай краіны, прычым старыя грашовыя знакі былі паступова заменены на новыя.

У цяперашні час у звароце знаходзяцца манеты ў 1, 5, 10 і 20 рыялаў і банкноты ў 50, 100, 200, 250, 500 і 1000 рыялаў.