Перайсці да зместу

Ежы Мнішак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ежы Мнішак
Партрэт Ежы Мнішак праца мастака Ш. Багушовіча
Партрэт Ежы Мнішак праца мастака Ш. Багушовіча
ваявода сандамірскі[d]
1590 — 1613
крайчы вялікі каронны[d]
1572 — 27 сакавіка 1582
Папярэднік Мікалай Ласкі[d]
Пераемнік Геранім Філіпоўскі[d]
староста сокальскі[d]
з 1564
кашталян радамскі[d]
з 1582
староста львоўскі[d]
з 1593
староста драгавыжскі[d]
з 1578
староста шчыжэцкі[d]
з 1593

Нараджэнне 1548[1]
Смерць 16 мая 1613(1613-05-16)
Род Мнішкі[d]
Бацька Мікалай Мнішак[d]
Маці Барбара з Камянецкіх[d]
Жонка Ядвіга з Тарлаў[d]
Дзеці Марына Мнішак, Уршуля з Мнішкаў[d][2], Станіслаў Баніфацый Мнішак[d], Францішак Бернард Мнішак[d] і Ганна з Мнішкаў[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мастак М. П. Клот. Марына Мнішак і яе бацька Ежы Мнішак пад вартай у Яраслаўлі (1883)

Ежы Мнішак, Юрый Мнішак (польск.: Jerzy Mniszech; каля 1548 — 16 мая 1613) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, польскі магнат, крайчы вялікі каронны (з 1574 года), кашталян радамскі1582 года), ваявода сандамірскі (15901613), староста львоўскі (1593), самбарскі, сокальскі, санакскі, рагацінскі, бацька Марыны Мнішак.

Прадстаўнік польскага шляхецкага роду Мнішкаў герба «Кончыц». Трэці сын падкаморага надворнага кароннага і бургграфа кракаўскага Мікалая Мнішка (каля 14841553) і Барбары Камянецкай (пам. каля 1569).

Вырас у сям'і кальвіністаў, навучаўся ва ўніверсітэтах Кёнігсберга і Лейпцыга. Пазней прыняў каталіцкую веру, рабіў значныя ахвяраванні ордэну бернардзінцаў у Львове. У 1592 годзе ажаніўся з Ядвігай Тарлай (пам. пасля 1629), дачкой каралеўскага сакратара Мікалая Тарлы (пам. 1571) і Ядвігі Стадніцкай (пам. пасля 1604), які ў якасці пасагу падарыў Мнішку буйныя зямельныя надзелы з гарадамі Самбар і Хыраў, вялікімі вёскамі Потак і Дэмбавіцы на Падкарпацце, Банкавіцы, Мураванае. Стаўшы самбарскім старастам, Мнішак з сям'ёй пасяліўся ў Самбары.

Актыўна падтрымліваў Лжэдзмітрыя I і пагадзіўся выдаць за яго сваю дачку Марыну, за што ў чэрвені 1604 года атрымаў ад яго грамату на палову Смаленскага княства з горадам Смаленскам і княства Северскае. Пры дапамозе сяброў і сваякоў сфарміраваў атрад, які адправіў з самазванцам. У снежні 1604 года разбіў пад Ноўгарадам-Северскім войскі князя Фёдара Мсціслаўскага, у студзені 1605 года, захварэўшы, вярнуўся ў Рэч Паспалітую.

Прыбыў у Маскву разам з Марынай 12 мая 1606 года. Пасля забойства Лжэдзмітрыя I 20 мая разам з дачкой сасланы ў Яраслаўль. Паводле перамір'я 2 жніўня 1608 года адпушчаны ў Рэч Паспалітую, але, насуперак абяцанню, прызнаў Лжэдзмітрыя II і ўгаварыў дачку зрабіць тое ж самае. Вярнуўшыся ў Рэч Паспалітую, на сойме 1609 года выступіў супраць планаў караля непасрэдна ўмяшацца ў маскоўскія справы.

3 жніўня 1609 г., Мнішак у складзе польска-літоўскага войска пад камандаваннем гетмана Станіслава Жалкеўскага, ізноў уварваўся ў межы Маскоўскай дзяржавы і ўдзельнічаў у аблозе Масквы.

У 1610 годзе Мнішак прыняў удзел у бітве пад Клушына, дзе польска-літоўскага войска нанесла паражэнне маскоўскаму войску пад камандаваннем галоўнага ваяводы Дзмітрыя Шуйскага. Услед за тым, у Маскве быў зрынуты цар Васіль Шуйскі і ўтворана Сямібаяршчына, якая, у страху перад Лжэдзмітрыем II прысягнулася Уладзіславу і ўпусціла ў Маскву Станіслава Жалкеўскага. Замест Васіля Шуйскага на маскоўскі прастол быў абраны польскі каралевіч Уладзіслаў.

У 1611 годзе Ежы Мнішак урачыста прадставіў польскаму каралю і вялікаму князю літоўскаму Жыгімонту III Вазе і сойму палоннага цара Васіля Іванавіча Шуйскага.

Ежы Мнішак з дачкой Марынай і польскімі атрадамі Станіслава Жалкеўскага, Аляксандра Корвін-Гасеўскага і Мікалая Струся знаходзіўся ў Маскве, на працягу некалькіх гадоў утрымліваючы ўладу. Пасля вызвалення Масквы земскім апалчэннем у лістападзе 1612 года назаўжды пакінуў межы Маскоўскай дзяржавы.

16 мая 1613 года Ежы Мнішак сканаў.

У шлюбе з Ядвігай Тарлай меў 9 дзяцей:

Зноскі