Ева Экеблад
Ева Экеблад | |
---|---|
шведск.: Eva Ekeblad | |
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1724[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 мая 1786[1][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Магнус Юліус Дэлагардзі[1] |
Маці | Хедвіг Катарына Лілі[d][1] |
Муж | Клас Экеблад малодшы[d][1] |
Дзеці | Клас Юліус Экеблад[d] і Хедвіг Катарына Піпер[d][3] |
Род дзейнасці | гаспадыня літаратурнага салону, землекарыстанне, батанік, хімік, аграном |
Навуковая сфера | аграномія |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Графіня Ева Экеблад (народжаная Дэлагардзі; шведск.: Eva Ekeblad, 10 ліпеня 1724 — 15 мая 1786) — шведская навуковец, аграном.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ева нарадзілася ў сям'і прэзідэнта Камерц-калегіі Магнуса Юліуса Дэлагардзі. У 1740 годзе выйшла замуж за графа Класа Экеблада (1708-1771), у іх нарадзілася сем дзяцей[5].
У 1746 годзе Ева зрабіла найбольш вядомае яе вынаходства — тэхналогію вытворчасці мукі і алкаголю з бульбы. У 1748 годзе яна стала першай жанчынай, абранай членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук. Наступная жанчына, удастоеная такога ж гонару, была абраная толькі праз 203 года[6].
У 1751 годзе Ева таксама адкрыла метад адбельвання баваўнянай тканіны і пражы мылам. Праз год яна распрацавала спосаб замены небяспечных інгрэдыентаў, якія выкарыстоўваліся ў касметыцы у той час, на парашок з клубняў бульбы. Па чутках, Экеблад рэкламавала выкарыстанне бульбы, выкарыстоўваючы кветкі расліны ў якасці ўпрыгожвання для валасоў[7].
Роднасныя сувязі
[правіць | правіць зыходнік]Яе брат быў шваграм фаварыткі Хедвігі Ульрыкі Таубэ. Сын яе малодшай сястры Хедвиги Катарины Делагарди Ханс Аксель фон Ферзен (1755-1810) — быў буйным дыпламатам і ваенным начальнікам[8].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Eva Ekeblad f. De la Gardie — 1917.
- ↑ а б Tikkanen A. Eva Ekeblad // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ а б Елина О. Ю. Дамы на полях: образование и карьера первых женщин-агрономов, конец XIX — начало XX в., Ladies in the Fields: Education and Career Development of Women Agronomists, late XIX — early XX century // Историко-биологические исследования — 2018. — Т. 10, вып. 2. — С. 67–99. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2018-11957
- ↑ Ekeblad | Historiska personer - Historiesajten . www.historiesajten.se. Праверана 10 ліпеня 2017.
- ↑ Eva Ekeblad’s 293rd Birthday (англ.). www.google.com. Праверана 10 ліпеня 2017.
- ↑ Eva Ekeblad f. De la Gardie - Svenskt Biografiskt Lexikon . sok.riksarkivet.se. Праверана 10 ліпеня 2017.
- ↑ I:234 (Svenskt biografiskt handlexikon) (шведск.). runeberg.org (12 снежня 1906). Праверана 10 ліпеня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Biography (англ.)
- Grevinna och uppfinnare (шведск.)
- http://gustav.air-nifty.com/furuya/files/wolff_2.pdf(недаступная спасылка) (шведск.)