Евангелле паводле Пятра
Евангелле паводле Пятра — адзін з новазапаветных апокрыфаў. Існавала ў першыя стагоддзі хрысціянства, але было адпрэчана царквой. Евангелле Пятра ведаў Юстын.
Евангелле паводле Пятра адносіцца да Евангелляў Пакутаў — распавядае пра суд Пілата, распяцце Ісуса, яго пахаванне і Уваскрэсенне. Таксама Евангелле паводле Пятра ўтрымлівае фрагмент, які разглядаецца тэолагамі як апавяданне пра сашэсце ў пекла. Завяршаецца тэкст з'яўленнем Ісуса жонкам-міраносіцам.
У XIX стагоддзі ў Ахміме (Егіпет) у магіле сярэднявечнага манаха былі знойдзены ўрывак з Евангелля Пятра і «Апакаліпсіс Пятра». Творы былі напісаны па-грэчаску. Ва ўрыўку з евангелля аўтар заве сябе «я, Пётр». Евангелле Пятра выклікала вялікія спрэчкі і ў асяроддзі тэолагаў, і ў асяроддзі вучоных.[1][2]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Свенцицкая И. С.Тайные писания первых христиан. — М.: Политиздат, 1980 г.
- ↑ Байбурова Р. М. Тогда об Иисусе рассказывали... Архівавана 4 сакавіка 2016. — М.: ЭТЦ 1997.