Еўрапейскае касмічнае агенцтва
Еўрапейскае касмічнае агенцтва | |
---|---|
| |
Краіна | |
Штаб-кватэра |
Парыж Дадатковыя цэнтры: |
Тып арганізацыі | міжнародная арганізацыя |
Афіцыйныя мовы | англійская, французская і нямецкая |
Кіраўнікі | |
Генеральны дырэктар |
Жан-Жак Дардэн (Jean-Jacques Dordain) |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 31 мая 1975 года |
Галіна | Навукова-даследчая работа[d][1] і activities of extraterritorial organizations and bodies[d][2] |
Член у | 22 дзяржавы-удзельніцы |
ESA.int | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Еўрапейскае касмічнае агенцтва (скарочана ЕКА; англ.: European Space Agency, ESA) — міжнародная арганізацыя, створаная ў 1975 годзе ў мэтах даследавання космасу.
ЕКА складаецца з 22 сталых членаў, у некаторых праектах таксама бяруць удзел Славенія, Латвія і Канада.
Арганізацыя ЕКА
[правіць | правіць зыходнік]Штаб-кватэра Агенцтва знаходзіцца ў Парыжы. У Нордвейку (Нідэрланды) размешчаны Еўрапейскі цэнтр касмічных даследаванняў і тэхналогій. Еўрапейскі касмічны цэнтр кіравання размешчаны ў Дармштаце (Германія). У іншым германскім горадзе, Кёльне, размешчаны Еўрапейскі цэнтр астранаўтаў. Цэнтр назірання за Зямлёй і інфармацыйны цэнтр Еўрапейскага касмічнага агенцтва знаходзяцца ў Фраскаці пад Рымам (Італія). Для запускаў створаных касмічных апаратаў выкарыстоўваецца касмадром Куру ў Французскай Гвіяне. ЕКА мае кантактныя офісы ў Бельгіі, ЗША і Расіі і наземныя станцыі сачэння па ўсім свеце.
У агенцтве ўвесь час працуе 1907 чалавек (2005), а яго бюджэт складае 2977 мільёнаў еўра (2005).
Дзяржавы-удзельнікі і бюджэт
[правіць | правіць зыходнік]Членства і ўклад у ESA
[правіць | правіць зыходнік]У гэтай табліцы прадстаўлена агульная інфармацыя пра краіны, якія ўваходзяць у ESA, і іх уклад.
Дзяржава | Уваходжанне | Нацыянальная праграма | Уклад (млн. €) |
Уклад (%) |
---|---|---|---|---|
Францыя[3] | 30 кастрычніка 1980 | CNES | 718,8 | 17,9% |
Германія | 30 кастрычніка 1980 | DLR | 750,5 | 18,7% |
Італія | 30 кастрычніка 1980 | ASI | 350,5 | 8,7% |
Вялікабрытанія | 30 кастрычніка 1980 | UKSA | 240,0 | 6,0% |
Іспанія | 30 кастрычніка 1980 | CDTI | 184,0 | 4,6% |
Бельгія | 30 кастрычніка 1980 | BELSPO | 169,8 | 4,2% |
Нідэрланды | 30 кастрычніка 1980 | NSO | 60,3 | 1,5% |
Швейцарыя | 30 кастрычніка 1980 | SSO | 105,6 | 2,6% |
Швецыя | 30 кастрычніка 1980 | SNSB | 65,3 | 1,6% |
Данія | 30 кастрычніка 1980 | DTU Space | 27,8 | 0,7% |
Ірландыя | 10 снежня 1980 | EI | 15,6 | 0,4% |
Нарвегія[4] | 30 снежня 1986 | NSC | 63,1 | 1,6% |
Аўстрыя | 30 снежня 1986 | FFG | 52,2 | 1,3% |
Фінляндыя | 01 студзеня 1995 | TEKES | 19,4 | 0,5% |
Партугалія | 14 лістапада 2000 | FCT | 15,8 | 0,4% |
Грэцыя | 9 сакавіка 2005 | ISARS | 8,6 | 0,2% |
Люксембург | 30 чэрвеня 2005 | Luxinnovation | 15,0 | 0,4% |
Чэхія | 12 лістапада 2008 | CSO | 11,5 | 0,3% |
Румынія[5][6] | 23 снежня 2011 | ROSA | 7,6 | 0,2% |
Польшча | 19 лістапада 2012 | CBK | ||
Эстонія | 4 лютага 2015 | ESO | ||
Венгрыя | 24 лютага 2015 | HSO | ||
Асацыяваныя ўдзельнікі | ||||
Канада[7][8] | 01 студзеня 1979[7] | CSA | 18,7 | 0,5% |
Удзельнікі і партнёры | 2 900,1 | 72,1% | ||
Еўрасаюз | 28 мая 2004[9] | ESP | 867,7 | 21,6% |
паводле ECS пагаднення | — | — | 5,8 | 0,1% |
Іншыя паступленні | — | — | 246,5 | 6,1% |
Усяго ESA | 4 020,1 | 100,0% |
Выдаткаванне і размеркаванне бюджэту
[правіць | правіць зыходнік]Бюджэт ESA складаў 2,977 млрд. € у 2005 годзе, 2,904 млрд. € у 2006, 3,018 млрд. € у 2008 і 3,600 млрд. € у 2009[10][11]. Кожныя 3-4 года члены ESA узгадняюць бюджэтны план на некалькі гадоў на канферэнцыі членаў ESA. Хоць план можа быць зменены, ён вызначае асноўны кірунак дзейнасці. Апошняя канферэнцыя была праведзена ў 2008 годзе, калі быў вызначаны бюджэт да 2012 года.
Як правіла краіны маюць уласныя касмічныя праграмы, якія па-рознаму ўзаемадзейнічаюць з ESA у фінансавым і арганізацыйным плане. Да прыкладу, французскае касмічнае агенцтва CNES мае бюджэт, які перавышае вылучаемыя ESA сродкі ўдвая. Існуюць таксама сумесныя праекты паміж ESA і нацыянальнымі касмічнымі агенцтвамі.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Уваходжанне ў ESA адбываецца у тры этапы. На першым этапе краіна падпісвае Пагадненне аб Супрацоўніцтве (англ.: Cooperation Agreement). Калі краіна жадае больш поўна супрацоўнічаць з ESA, яна падпісвае ECS пагадненне (англ.: European Cooperating State Agreement). Пагадненне дзейнічае на працягу пяці гадоў, па заканчэнні якіх краіна можа або пачаць перамовы аб поўным членстве, або падпісаць новае пагадненне.
Статус «ECS пагадненне» атрымалі 5 краін: Славенія, Латвія, Славакія, Літва і Балгарыя.
Статус «Пагадненне аб Супрацоўніцтве» атрымалі 5 краін: Кіпр, Мальта, Турцыя, Украіна і Ізраіль.[12] Статус назіральніка даецца краінам, якія разглядаюць патэнцыйную магчымасць супрацоўніцтва а ў далейшым і далучэнні да касмічнага агенцтва.
Магчымая кааперацыя з іншымі агенцтвамі
[правіць | правіць зыходнік]Існуюць планы да 2014 годзе зрабіць ESA агенцтвам Еўрасаюза[13].
Праекты ЕКА
[правіць | правіць зыходнік]- Арыян — сямейства ракет-носьбітаў
- Спейслэб — модуль для астранаўтаў, не адлучны падчас палёту караблёў ЗША «Спейс шатл»
- Каламбус — першапачаткова праект асобнай арбітальнай станцыі, рэалізаваны ў выглядзе модуля МКС
- ATV — аўтаматычны грузавы карабель
- Джота — АМС да каметы Галея
- Гюйгенс — пасадачны модуль для Тытана (спадарожніка Сатурна) на АМС «Касіні» (сумесна з NASA)
- Смарт-1 — АМС да Месяца
- Разета — АМС да каметы
- Марс-экспрэс — АМС да Марса
- Венера-экспрэс — АМС да Венеры
- BepiColombo — сумесная з JAXA АМС да Меркурыя
- Дарвін — касмічны інфрачырвоны тэлескоп (распрацоўваецца да 2015 г.)
- Gaia — касмічны тэлескоп (распрацоўваецца да 2011 г.)
- Galileo — спадарожнікавая сістэма навігацыі, якая на гэты момант распрацоўваецца.
- MetOp — метэаралагічныя спадарожнікі
- YES і YES2 — спадарожнікі маладых інжынераў
- Гермес — шматразовы крылаты пілатуемы касмічны карабель (адменены праект 1987—1993 гг.)
- Вега — лёгкая ракета-носьбіт.
- Саюз-СТ — замоўленая ў Расіі ракета-носьбіт для запускаў з Куру
- CSTS — часткова-шматразовы бяскрылы пілатуемы касмічны карабель (распрацоўваецца да 2018 г.)
Праграмы ЕКА
[правіць | правіць зыходнік]ЕКА арганізоўвала і арганізоўвае праграмы фундаментальных касмічных даследаванняў:[14]
- EURECA
- Horizon 2000 ,
- Horizon 2000 plus
- Cosmic Vision
- Aurora
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ European Space Agency // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
- ↑ SIRENE
- ↑ ESA Convention (PDF) (6th ed.). European Space Agency. September 2005. ISBN 92-9092-397-0. Архівавана (PDF) з арыгінала 22 лістапада 2010. Праверана 19 мая 2012.
- ↑ Poncelet, Jean-Pol; Fonseca-Colomb, Anabela; Grilli, Guilio (November 2004). "Enlarging ESA? After the Accession of Luxembourg and Greece" (PDF). ESA Bulletin (120): 48–53.
- ↑ ESA — Romania accedes to ESA Convention Архівавана 4 сакавіка 2012.
- ↑ Romanian Space Agency — Comunicat de presa
- ↑ а б Leclerc, G.; Lessard, S. (November 1998). "Canada and ESA: 20 Years of Cooperation" (PDF). ESA Bulletin (96). ISBN 92-9092-533-7.
- ↑ Dotto, Lydia (May 2002). Canada and The European Space Agency: Three Decades of Cooperation (PDF). European Space Agency.
- ↑ Framework Agreement between the European Community and the European Space Agency(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2011. Праверана 19 мая 2012.
- ↑ ESA budget for 2009 (PDF)(недаступная спасылка). European Space Agency (1 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 19 мая 2012.
- ↑ ESA and the EU(недаступная спасылка). European Space Agency (9 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2012. Праверана 19 мая 2012.
- ↑ "Еўрапейскае касмічнае агенцтва пашырэе на ўсход у 2012 годзе". Lenta.ru. 22.11.2011.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ ESA BR-268
- ↑ Cosmic Vision 2015—2025 Інстытут касмічных даследаванняў, 29 мая 2007 г.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Еўрапейскае касмічнае агенцтва на Вікісховішчы |