Д-2
Д-2 «Нарадаволец» — савецкая вялікая дызель-электрычная падводная лодка, пабудаваная ў 1927—1930 гадах, другі карабель тыпу Д.
Гісторыя карабля
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова падводная лодка звалася «Народаволец», 21 жніўня 1934 была пераназвана ў Д-2, аднак як ва ўжытку, так і ў афіцыйных дакументах звалася як «Д-2» так і «Народаволец». Лодка была закладзена 5 сакавіка 1927 на Балтыйскім заводзе № 189 у Ленінградзе, завадскі № 178, спушчана на ваду 19 мая 1929 і 11 кастрычніка 1931 года ўвайшла ў склад Балтыйскага флота.
Улетку 1933, лодка здзейсніла пераход па Беламорска-Балтыйскаму каналу і 5 жніўня ўвайшла ў склад брыгады падводных лодак Паўночнага флота. 29 верасня 1939 Д-2 вярнулася на Балтыку і ўстала на рамонт і мадэрнізацыю. У Савецка-фінляндскай вайне ўдзелу не прымала.
Падчас пачатку Вялікай Айчыннай вайны была ў рамонце. 17 жніўня 1941 ўвайшла ў склад Балтыйскага флота.
Баявыя паходы
[правіць | правіць зыходнік]- 23 верасня 1942 — 4 лістапада 1942
- 2 кастрычніка 1944 — 30 кастрычніка 1944
- 12 снежня 1944 — 20 студзеня 1945
- 20 красавіка 1945 — 18 мая 1945
Паваенная служба
[правіць | правіць зыходнік]Да 1956 гады працягвала службу, затым перайшла ў ранг навучальных караблёў пад назвай УТС-6, у 1976 выведзена са складу флота, у 1987 канчаткова спісана. у 1989 годзе пераабсталявана ў музей. Усталявана ў Санкт-Пецярбургу на Васільеўскам востраве.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.morskoe-sobranie.ru/?page=d2
- http://www.ckb-rubin.ru/rus/history/pred/1926_1941/index.htm
- http://www.deepstorm.ru/DeepStorm.files/17-45/d%20I/d-2/d-2.htm
- http://www.town.ural.ru/ship/ship/d2.php3 Архівавана 3 лютага 2009.
- http://uboat.net/allies/warships/ship/4865.html