Дэздэмона (спадарожнік Урана)
- Існуе таксама астэроід пад назвай (666) Дэздэмона.
Дэздэмона | |
---|---|
спадарожнік Урана | |
| |
Здымак з «Вояджэра-2», на якім бачная Дэздэмона | |
Гісторыя адкрыцця | |
Першаадкрывальнік | С. Сінат / «Вояджэр-2» |
Дата адкрыцця | 13 студзеня 1986 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 62 658,364 ± 0,047 км[1] |
Эксцэнтрысітэт | 0,00013 ± 0,000070[2] |
Перыяд абарачэння | 0,473649597 ± 0,000000014 д[2] |
Нахіл арбіты | 0,11252 ± 0,037° (да экватара Урана)[2] |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 90 × 54 × 54 км[3] |
Сярэдні радыус | 34 ± 4 км[3] |
Плошча паверхні | ~14 500 км2[4] |
Маса | ~2,3×1017 кг[4] |
Шчыльнасць | ~1,3 г/см3 (меркавана) |
Паскарэнне свабоднага падзення | ~0,011 м/с2[4] |
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі | сінхранізаваны |
Альбеда | 0,08 ± 0,01[5] |
Тэмпература паверхні | ~64 К[4] |
Атмасфера | няма |
Дэздэмона (англ.: Desdemona) — спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 13 студзеня 1986 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 6. Названая ад імя персанажа з п’есы Шэкспіра «Атэла». Таксама пазначаецца як Уран X.
Дэздэмона належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Крэсіду, Джульету, Порцыю, Разалінду, Купідона, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці. За выключэннем арбіты, радыуса ў 34 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Дэздэмону практычна нічога не вядома.
На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Дэздэмона выглядае як даўгаваты аб’ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнаму складаюць 0,6 ± 0,3. Паверхня мае шэры колер.
Паводле даследаванняў, Дэздэмона можа сутыкнуцца з Крэсідай або Джульетай праз 4-100 млн гадоў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://adsabs.harvard.edu/abs/1998AJ....115.1195J
- ↑ а б в Jacobson, R. A. (1998). "The Orbits of the Inner Uranian Satellites From Hubble Space Telescope and Voyager 2 Observations". The Astronomical Journal. 115: 1195–1199. doi:10.1086/300263.
- ↑ а б Karkoschka, Erich (2001). "Voyager's Eleventh Discovery of a Satellite of Uranus and Photometry and the First Size Measurements of Nine Satellites". Icarus. 151: 69–77. doi:10.1006/icar.2001.6597.
- ↑ а б в г Вылічана па значэннях іншых параметраў.
- ↑ Karkoschka, Erich (2001). "Comprehensive Photometry of the Rings and 16 Satellites of Uranus with the Hubble Space Telescope". Icarus. 151: 51–68. doi:10.1006/icar.2001.6596.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Desdemona Profile Архівавана 9 чэрвеня 2007. by NASA’s Solar System Exploration