Джавані Батыста Карлонэ
Джавані Батыста Карлонэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 1580-я ці 1590-я |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 1645[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Працаваў у гарадах | Браціслава[4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы[3] |
Джавані Батыста Карлонэ (іт. Giovanni Battista Carlone; 1580-я ці 1590-я, Ровіа — 28 снежня 1645, Вена) — архітэктар італьянскага паходжання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1580-1590-х гадах, верагодна, у Ровіа. Паходзіў з вялікай італьянска-швейцарскай сям’і мастакоў і архітэктараў з кантона Тычына, які ўваходзіў у склад Італьянскай Швейцарыі. Дакладных звестак аб яго юнацтве няма.
Ужо ў 1614 годзе ён быў на службе ў прынца Карла фон Ліхтэнштэйна. Сярод экспазіцыі галерэі Альберціна ёсць чарцёж непабудаванай трыўмфальнай брамы яго аўтарства, якая была замоўлена ў гонар імператара Фердынанда II і павінна была размяшчацца ў Прагу на Плошчы крыжакоў, насупраць езуіцкага касцёла Cвятага Сальватара.
З 1620 па 1637 гады быў імператарскім прыдворным архітэктарам Фердынанда ІІ. У 1626 годзе ўдзельнічаў у рэканструкцыі венскага Хофбурга. У тым жа годзе, магчыма, удзельнічаў у рэканструкцыі і баракізацыі бакавых капел царквы Святога Міхаіла. Рэканструяваў замак Прэсбург, некалькі замкаў у Маравіі. З 1632 года Карлонэ працаваў на венгерскіх дваран Бацьяні і Эстэрхазі. З 1634 года і да сваёй смерці ён удзельнічаў у рэканструкцыі Клостэрнойбургскага абацтва.
З 1637 года працаваў у Венгрыі ў графа Пала Палфі. Верагодна, ён таксама працаваў у кардынала Эрнста Адальберта фон Гараха ў Вене. Альбрэхт фон Валенштэйн спрабаваў пасля смерці Андрэа Спецы наняць Карлонэ, але пацярпеў няўдачу.
Пасля смерці Фердынанда II у 1637 годзе ён быў прадстаўлены да двара ўдаваючай імператрыцы Элеаноры. Карлоне валодаў домам па адрасе Judengasse 11 з 1637 года.
З 1638 па 1644 год працаваў у графа Джавані Батыста фон Вердэнберга.
У 1641 годзе працаваў у Брно, сумесна з архітэктарам Джавані Батыста Эрна, верагодней за ўсё над фартыфікацыйнымі збудаваннямі горада.
Памёр 28 снежня 1645 года ў Вене. Пахаваны ў царкве Святога Міхаіла.
Зноскі
- ↑ Giovanni Battista Carlone // https://www.geschichtewiki.wien.gv.at/Giovanni_Battista_Carlone Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2004. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 29 кастрычніка 2024.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #132205017 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 сакавіка 2015.